МІНСК, 18 жні — Sputnik. Дажджы яшчэ пройдуць у чацвер у Беларусі, але тэмпература паветра ўжо пачынае расці — па поўдні краіны днём да +24°C, паведамілі Sputnik у Рэспубліканскім цэнтры па гідраметэаралогіі, кантролі радыёактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя.
Раней сіноптыкі прагназавалі, што летняе цяпло вернецца ў рэспубліку ўжо ў канцы працоўнага тыдня, а на бліжэйшых выходных будзе па-сапраўднаму горача.
"Чакаецца воблачнае з праясненнямі надвор'е. На большай частцы тэрыторыі Віцебскай вобласці, а ў астатніх абласцях месцамі пройдуць кароткачасовыя дажджы, у асобных раёнах з навальніцамі", — сказалі ў Гідрамеце.
Суразмоўцы Sputnik таксама паведамілі, што раніцай месцамі захаваюцца туманы.
Максімальная тэмпература паветра ўдзень у чацвер складзе ад +17°C па поўначы, да +24°C па поўдні краіны.
Сіноптыкі прагназуюць, што ў Мінску ў дзённыя гадзіны тэрмометры пакажуць +20…22°C, раніцай магчымы дождж, а днём — без істотных ападкаў.