МІНСК, 19 жні — Sputnik. Цягам трох тыдняў будзе доўжыцца плэнэр.
Майстроў не абмяжоўваюць пэўнай тэмай або формамі — яны цалкам вольныя ў стварэнні творчай кампазіцыі.
На працягу трох тыдняў чатыры майстры з каменных глыбаў будуць варажыць над дзесяцітоннымі валунамі, пакуль не ператвораць іх у творы мастацтва.
Творы з ранейшых плэнэраў — у Заслаўі і Бараўлянах — ужо аздабляюць гэтыя населеныя пункты.
Сёлета спатканне скульптараў прысвяцілі адной з самых знакамітых асоб у творчым жыцці не толькі раёна, але і Беларусі — жывапісцу Барысу Аракчэеву.
"Першапачаткова планаваўся жывапісны плэнэр, прысвечаны 90-годдзю з дня народзінаў Майстра. Аднак гэта цудоўна, што адбываецца скульптурны — у свой час мастак марыў, каб гарадская прастора гарадка, дзе знаходзіцца, дарэчы, мастацкая галерэя яго імя, была аздоблена каменнымі скульптурамі", — распавяла Sputnik Аксана Аракчэева, мастачка, захавальніца мастацкай спадчыны Барыса Аракчэева.
"Сваю ідэю мастак не паспеў рэалізаваць — тры гады таму яго не стала. Сімвалічна тое, што да 90-годдзя Барыса Аракчэева калегі-мастакі рыхтуюць з каменных волатаў кантактныя скульптуры", — дадала Аксана Аракчэева.
Скульптары Ігар Засімовіч, Аляксандра Сакалова, Кацярына Зантарыя і Алег Купрыянаў прыступілі да працы, другога верасня скульптуры маюць упрыгожыць гарадскую прастору раённага цэнтра.