МІНСК, 19 жні — Sputnik. Кампанія Hewlett-Packard Europe адклікае у Беларусі небяспечныя акумулятары для ноўтбукаў пэўных серый, паведамілі Sputnik у Міністэрстве гандлю рэспублікі.
Паводле інфармацыі кампаніі, адклiканню падлягаюць няспраўныя батарэі, якія прадаваліся ў камплекце з пэўнымі мадэлямі ноўтбукаў НР, Compaq, HP ProBook, HP ENVY, Compaq Presario і HP Pavilion з сакавіка 2013 году да канца жніўня 2015 года.
"Яны могуць перагравацца, што пацягне рызыку ўзгарання, патэнцыйна небяспечныя батарэі могуць быць ідэнтыфікаваныя па штрых-кодзе на этыкетцы для штрых-кода на батарэі", — сказалі ў Мінгандлі.
Там таксама паведамілі, што даведацца, ці ўяўляе небяспеку акумулятар, можна на адмысловай старонцы вытворцы.
У ведамстве падкрэслілі, што замена батарэй ажыццяўляецца на бясплатнай аснове.