Беларусы збіраюць дзвесце тысяч долараў на кіно пра еўрапейскую мару

© Photo : из архива В. СеньковойУлада Сянькова рыхтуецца да новай стужкі
Улада Сянькова рыхтуецца да новай стужкі - Sputnik Беларусь
Падпісацца
Рэжысёр "Графа ў апельсінах" Улада Сянькова мае намер зняць новую карціну на вуліцах Еўропы з дапамогай краўдфандынга.

МІНСК, 25 жні — Sputnik. Малады беларускі рэжысёр Улада Сянькова шукае 200 тысяч долараў на новае кіно, якое яна плануе здымаць у Еўропе.

Праект "ahaha" — поўнаметражная драма пра трох імігрантаў з Расіі, Беларусі і Украіны, часова закінутых у Будапешт.

"Гэтае кіно па-за палітыкай. Праблема міграцыі, еўрапейская мара і гендэрная самаідэнтыфікацыя — галоўныя тэмы "ahaha". Кіно стане энцыклапедыяй пакалення летуценнікаў, якое нарадзілася напрыканцы 80-х гадоў", — распавяла Сянькова карэспандэнту Sputnik.

Актрыса Алеся Грыбок, рэжысёр Яўген Лыткін, акцёр Ягор Пятрэнка, аператар Максім Малахаў (злева направа) падчас прэзентацыі фільму Ра +Дж - Sputnik Беларусь
“Ра і Дж” – вялікая гісторыя ў кароткім метры

За адсутнасцю сродкаў, беларусы запусцілі кампанію па зборы грошай на міжнароднай адкрытай краўдфандынгавай платформе Indiegogo. Сёння рэжысёр са сваімі акцёрамі стаяць на плошчах еўрапейскіх гарадоў і прадаюць аўтарскія паштоўкі і хэнд-мэйд гальштукі-матылькі, такім чынам прыцягваючы ўвагу да сваёй кампаніі. Гальштукі-матылькі зроблены рукамі акцёраў, а паштоўкі — прома фатаграфіі да фільма. У адной з галоўных роляў здымецца беларуская актрыса Алеся Грыбок.

Улада Сянькова ўжо зняла 2 поўнаметражных фільма. Драма "Граф у апельсінах", удзельнік 38 Маскоўскага Міжнароднага Кінафэсту, працягвае сваю фестывальную гісторыю. Міжнародная камедыя "Elie/Elina" выходзіць у пракат гэтай восенню. Здымкі свайго 3 фільма рэжысёр плануе пачаць у Будапешце гэтай зімой, усе сабраныя сродкі пойдуць на вытворчасць і постпродакшн фільма.

Каманда "ahaha" заяўляе, што не вернецца дадому, пакуль не знойдзе грошы.

Стужка навiн
0