Не дзяўчына з плэерам: 10 фактаў пра Земфіру

© Photo : ZemfiraЗемфіра падчас канцэрту ў Владзівастоке ў межах туру "Маленькі чалавек"
Земфіра падчас канцэрту ў Владзівастоке ў межах туру Маленькі чалавек - Sputnik Беларусь
Падпісацца
Калі Земфіра спявала песню пра лянівага чарвячка, каму прысвячае свае кампазіцыі і ў чым чэрпае натхненне – у аглядзе Sputnik у гонар юбілею спявачкі.

МІНСК, 26 жні — Sputnik. Вядомая расійская спявачка і музыкант Земфіра Рамазанава адзначае сёння свой 40-ы дзень нараджэння.

Земфіру часта называюць галоўнай рускай спявачкай новага тысячагоддзя. Яе альбомы ўваходзяць у рэйтынгі лепшых запісаў стагоддзя, а сама спявачка — рэгулярны герой спісаў самых уплывовых жанчын Расіі.

Дзень нараджэння Земфіра святкуе 26 жніўня — і ў гонар 40-гадовага юбілею спявачкі Sputnik узгадаў найцікавейшыя факты з біяграфіі зоркі.

Выступленне Земфіры ў Мінску - Sputnik Беларусь
Земфіра ў Мінску, ці як "маленькі чалавек" скарыў вялікую "Арэну"

Першы выступ Земфіры на тэлебачанні адбыўся яшчэ ў часы СССР. У пяць гадоў яна на рэгіянальным ТБ выканала песню пра лянівага чарвячка — на жаль, запісаў першага публічнага выступу Земфіры сёння не захавалася.

У школьныя гады спявачка была капітанам жаночай юніёрскай зборнай па баскетболе Расіі. Спартыўнай кар'еры не перашкодзіў нават невялікі рост — крыху больш за 170 сантыметраў. Сваю любоў да спорту Земфіра захавала і сёння — яна шмат разоў прызнавалася, што сочыць толькі за спартыўнымі навінамі і з цікавасцю глядзіць спаборніцтва.

Аб Земфіры пішуць і ў падручніках. У расійскім дапаможніку па гісторыі для дзевятых класаў у раздзеле "духоўнае жыццё" яе называлі родапачынальніцай новай музычнай культуры постсавецкай прасторы.

Адзін з першых сваіх гітоў — песню "Рамонкі" — Земфіра ўжо некалькі гадоў адмаўляецца выконваць на канцэртах. Аргументуе яна гэта тым, што ўжо "не дзяўчынка" і "ну з якім плэерам?!"

У свой час Земфіра хацела выкладаць музыку ў адным з дзіцячых садкоў роднай Уфы. Маладога музыканта не змог прыняць дырэктар дзіцячага садка, таму педагагічная кар'ера ў яе не атрымалася.

Самай натхняльнай рэччу Земфіра неаднаразова называла нешчаслівае каханне. З яе слоў, хай гэта і вельмі асабістая рэч, але яна спявае пра яе ў многіх сваіх песнях.

Ёй не падабаецца, калі тэксты яе песень называюць паэзіяй. У інтэрв'ю Земфіра казала пра тое, што яна не паэт, а музыкант, і тэксты песень для музыкі хоць і важныя, але не так моцна.

У Земфіры вельмі напружаныя стасункі з прымадонай расійскай сцэны Алай Пугачовай яшчэ з канца дзевяностых гадоў. Вядомыя спявачкі дагэтуль ігнаруюць адзін аднаго.

Канфлікт з адным мэтрам сцэны не перашкаджаў добрым стасункам Земфіры і памерлай некалькі гадоў таму Людмілы Гурчанка. Зорка савецкай эстрады называла Земфіру адзінай прыстойнай артысткай ў Расіі і нават выканала сваю кавер-версію песні "Хочаш?"

Земфіра некалькі разоў станавілася аўтарам музыкі для фільмаў Рэнаты Літвінавай "Апошняя казка Рыты" і "Багіня. Як я палюбіла". У сваю чаргу, Літвінава здымае кліпы для спявачкі і выступае рэжысёрам яе канцэртаў.

У гонар дня нараджэння Земфіры яе прыхільнікі плануюць правесці мноства флэшмобаў і акцый у падтрымку куміра. Sputnik далучаецца да віншаванняў спявачке!

Стужка навiн
0