Авіямадэліст: сур'ёзныя палёты і раней у гарадской мяжы не праводзілі

© Sputnik / Евгений Биятов / Перайсці ў медыябанк"Авіядартс-2016"
Авіядартс-2016 - Sputnik Беларусь
Падпісацца
У Беларусі вызначаны месцы, над якімі забаронена лётаць авіямадэлям і дронам. Пастанову пра гэта падпісаў міністр абароны Андрэй Раўкоў.

МІНСК, 31 жні — Sputnik. Цяпер авіямадэлям (дакумент мае на ўвазе, што гэта лятальны апарат без чалавека на борце) нельга пралятаць над цэнтрам Менска — над будынкамі Адміністрацыі Прэзідэнта, над Палацам Рэспублікі і Палацам Незалежнасці, над плошчай Дзяржаўнага сцяга і паркам адпачынку "Дрымлэнд", а таксама над месцам будаўніцтва Беларускай АЭС. У пастанове Мінабароны пазначана 16 зон, каардынаты якіх пазначаны на геадэзічных картах.

Дрон з беларускай прапіскай – як робяць айчынныя беспілотнікі

Паводле словаў кіраўніка мінскага гуртка авіяракетнага мадэлявання, майстра спорту міжнароднага класа, чэмпіёна свету па ракетамадэльным спорце Уладзіміра Мінкевіча, авіямадэлісты і так ніколі не запускалі свае мадэлі над падобнымі аб'ектамі.

"Калісьці ў тых, хто займаўся ў Фрунзенскім раёне, любімым месцам для палётаў была тэрыторыя каля Камсамольскага возера — там, дзе зараз стаіць Палац Незалежнасці. Цяпер асноўныя палёты мы можам праводзіць толькі на аэрадроме ў Баравой. Але і там неба не заўжды свабоднае — стараемся праводзіць палёты ў тыя дні, калі ў аэрадрома выходны і няма асноўных палётаў", — сказаў авіямадэліст.

Дрон - Sputnik Беларусь
Грамадзянам дазволілі свабодна выкарыстоўваць авіямадэлі і дроны

Паводле яго слоў відавочна, што авіямадэлі нельга запускаць абы-дзе. І тут даўно неабходна было ўсё дакладна рэгламентаваць.

"Але і тое, што нам з выхаванцамі неба "не хапае" — таксама факт. Месцаў для палётаў у Мінску недастаткова. Горад расце, ушчыльняецца, і тэрыторый, дзе мы маглі б запускацца і нікому не перашкаджаць ўсё менш. А займацца авіямадэляваннем без палётаў — гэта ўсё адно што плаванню без вады вучыць. Палёт мадэлі — гэта ацэнка работы. Над некаторымі мадэлямі хлопцы працуюць па году — уяўляеце, наколькі для іх важна, каб адбыўся запуск, каб мадэль, у якую ўкладзена столькі сіл, убачыла неба", — патлумачыў выкладчык.

Зрэшты, са слоў Мінкевіча, усе спаборніцтвы і сур'ёзныя масавыя палёты праводзяцца не ў гарадской мяжы — так больш бяспечна і зручна не толькі мінчанам, але і самім аматарам авіямадэльнага спорту.

Стужка навiн
0