Фота

І-го-го 1 верасня: на лінейку выйшлі дзеці і коні

Падпісацца
Ніякіх падручнікаў і хатніх заданняў – Sputnik пабываў на адкрыцці новага навучальнага года ў Гомельскім абласным цэнтры алімпійскага рэзерву па конным спорце.

Урачыстую лінейку арганізавалі ў полі, куды прыехалі выхаванцы цэнтра, іх трэнеры, бацькі і грацыёзныя жывёлы. Замест кветак дзеці прынеслі любімы ласунак сваіх конікаў — рафінад і моркву.

Самым малодшым наезнікам — 10 гадоў, дарослым выхаванцам цэнтра ўжо па 30 з вялікім хвосцікам. Школа, адкрытая ў 1958 годзе на базе коннага завода, з 2006 года атрымала статус абласнога цэнтра па конным спорце. Тут культывуюць канкур, выездку, трохбор'е, самае маладое аддзяленне — па сучасным пяцібор'і. Сярод цяперашніх выхаванцаў ёсць удзельнік Алімпіяды ў Лондане. На Гульні ў Рыа 34-гадовы Аляксандр Фамін не патрапіў праз траўму.

Самы, мабыць, кранальны момант лінейкі — выбудаваныя ў шэраг жывёлы з заплеценымі грывамі і расчасанымі хвастамі, а таксама вершнікі ў прыбранай адзежы — белых брыджах і галаўных уборах. Нават у гэты момант наезнікі і коні ператварыліся ў адзінае цэлае. Без павагі і любові адзін да аднаго такога выніку, пагадзіцеся, наўрад ці даб'ешся.

Пра высокія пачуццях нагадаў і запрошаны на імпрэзу святар. Айцец Ігар з храма Свяціцеля Мікалая Цудатворца распавёў, што пачатак навучальнага года супаў з яшчэ адным святам — Днём святых Флора і Лаўра, заступнікамі коней на Русі. У гэты дзень да жывёл ставіліся па-асабліваму: не толькі не працавалі на іх, але і не сядлалі, не паганялі пугай. Затое купалі, упрыгожвалі стужкамі, кармілі ўволю адборным аўсом, частавалі салёнымі акрайцамі і… вадзілі ў царкву.

Пасля абвяшчэння закрыцця лінейкі хлопцы пабеглі ў стайні, папеставаць прысмакамі сваіх улюбёнцаў.

© Sputnik / Мария АмелинаГАЦАР па конным спорце знаходзіцца ў маляўнічым месцы на тэрыторыі былога фальварка графа Паскевіча, многія кампаненты якога захаваліся да нашых дзён. Гэта іпадром, стайні, домік кіраўніка, часткова – ліпавыя прысады, вадаёмы.
Гомельскі цэнтр алімпійскага рэзерва па коннаму спорту - Sputnik Беларусь
1/15
ГАЦАР па конным спорце знаходзіцца ў маляўнічым месцы на тэрыторыі былога фальварка графа Паскевіча, многія кампаненты якога захаваліся да нашых дзён. Гэта іпадром, стайні, домік кіраўніка, часткова – ліпавыя прысады, вадаёмы.
© Sputnik / Мария АмелинаСёння ў цэнтры займаюцца 195 чалавек. На ўрачыстую лінейку прыехалі тыя, хто змог.
Гомельскі цэнтр алімпійскага рэзерва па коннаму спорту - Sputnik Беларусь
2/15
Сёння ў цэнтры займаюцца 195 чалавек. На ўрачыстую лінейку прыехалі тыя, хто змог.
© Sputnik / Мария АмелинаСёлета гомельскія спартсмены вынікова выступілі на Алімпійскіх гульнях моладзі ў Барані (Віцебская вобласць). Пераможцы спаборніцтваў па трохбор'і Валерыі Верыканец далі права падняць на лінейцы дзяржаўны сцяг.
Гомельскі цэнтр алімпійскага рэзерва па коннаму спорту - Sputnik Беларусь
3/15
Сёлета гомельскія спартсмены вынікова выступілі на Алімпійскіх гульнях моладзі ў Барані (Віцебская вобласць). Пераможцы спаборніцтваў па трохбор'і Валерыі Верыканец далі права падняць на лінейцы дзяржаўны сцяг.
© Sputnik / Мария АмелинаРазам з дзецьмі на лінейку выйшлі коні.
Гомельскі цэнтр алімпійскага рэзерва па коннаму спорту - Sputnik Беларусь
4/15
Разам з дзецьмі на лінейку выйшлі коні.
© Sputnik / Мария АмелинаВыездка чароўная сама па сабе, нават калі коні не танчаць, а стаяць на месцы.
Гомельскі цэнтр алімпійскага рэзерва па коннаму спорту - Sputnik Беларусь
5/15
Выездка чароўная сама па сабе, нават калі коні не танчаць, а стаяць на месцы.
© Sputnik / Мария АмелинаГэта Глагол, яго бацькоў клічуць Граф і Гіта. Заводчыкі звычайна даюць імёны коням, выкарыстоўваючы літары ў імёнах бацькоў.
Гомельскі цэнтр алімпійскага рэзерва па коннаму спорту - Sputnik Беларусь
6/15
Гэта Глагол, яго бацькоў клічуць Граф і Гіта. Заводчыкі звычайна даюць імёны коням, выкарыстоўваючы літары ў імёнах бацькоў.
© Sputnik / Мария АмелинаСалёныя лізунцы уключаныя ў рацыён кожнага каня. Інакш нельга - пацеючы на трэніроўках, жывёлы губляюць шмат солі.
Гомельскі цэнтр алімпійскага рэзерва па коннаму спорту - Sputnik Беларусь
7/15
Салёныя лізунцы уключаныя ў рацыён кожнага каня. Інакш нельга - пацеючы на трэніроўках, жывёлы губляюць шмат солі.
© Sputnik / Мария АмелинаСвятар акрапіў стайні святой вадой і распавёў пра свята ў гонар святых братоў Фралоў і Лаўра, якія лічыліся на Русі заступнікамі коней.
Гомельскі цэнтр алімпійскага рэзерва па коннаму спорту - Sputnik Беларусь
8/15
Святар акрапіў стайні святой вадой і распавёў пра свята ў гонар святых братоў Фралоў і Лаўра, якія лічыліся на Русі заступнікамі коней.
© Sputnik / Мария АмелинаСвятлана Яромава працуе трэнерам ўжо тры гады. Конным спортам займаецца з 11 гадоў. Кажа, коні – гэта любоў на ўсё жыццё.
Гомельскі цэнтр алімпійскага рэзерва па коннаму спорту - Sputnik Беларусь
9/15
Святлана Яромава працуе трэнерам ўжо тры гады. Конным спортам займаецца з 11 гадоў. Кажа, коні – гэта любоў на ўсё жыццё.
© Sputnik / Мария Амелина19-гадовая Надзея Бандарэнка першы раз села на каня ў 2010 годзе. Сёння працуе наезнікам і вучыцца на завочным аддзяленні ў Беларускім дзяржаўным універсітэце фізічнай культуры на трэнера па конным спорце.
Гомельскі цэнтр алімпійскага рэзерва па коннаму спорту - Sputnik Беларусь
10/15
19-гадовая Надзея Бандарэнка першы раз села на каня ў 2010 годзе. Сёння працуе наезнікам і вучыцца на завочным аддзяленні ў Беларускім дзяржаўным універсітэце фізічнай культуры на трэнера па конным спорце.
© Sputnik / Мария АмелинаСамы відовішчны і складаны від коннага спорту – трохбор'е. Гэтая дысцыпліна ўключае спаборніцтвы па выездцы, палявых выпрабаваннях і пераадоленні перашкод, у якіх удзельнікі на працягу трох дзён выступаюць на адных і тых жа конях.
Гомельскі цэнтр алімпійскага рэзерва па коннаму спорту - Sputnik Беларусь
11/15
Самы відовішчны і складаны від коннага спорту – трохбор'е. Гэтая дысцыпліна ўключае спаборніцтвы па выездцы, палявых выпрабаваннях і пераадоленні перашкод, у якіх удзельнікі на працягу трох дзён выступаюць на адных і тых жа конях.
© Sputnik / Мария АмелинаВыступ спартсменак аддзялення выездкі. За лёгкімі рухамі – тытанічная праца.
Гомельскі цэнтр алімпійскага рэзерва па коннаму спорту - Sputnik Беларусь
12/15
Выступ спартсменак аддзялення выездкі. За лёгкімі рухамі – тытанічная праца.
© Sputnik / Мария АмелинаРаніца ў стайнях пачынаецца на досвітку, а заканчваецца на заходзе. Святлана Чыргынцова працуе конюхам з 2000 года.
Гомельскі цэнтр алімпійскага рэзерва па коннаму спорту - Sputnik Беларусь
13/15
Раніца ў стайнях пачынаецца на досвітку, а заканчваецца на заходзе. Святлана Чыргынцова працуе конюхам з 2000 года.
© Sputnik / Мария АмелинаБарселоне 7 гадоў. Надзея з ёй працуе ўжо паўгода, ласкава называе яе Басяй.
Гомельскі цэнтр алімпійскага рэзерва па коннаму спорту - Sputnik Беларусь
14/15
Барселоне 7 гадоў. Надзея з ёй працуе ўжо паўгода, ласкава называе яе Басяй.
© Sputnik / Мария АмелинаГомельскі цэнтр алімпійскага рэзерву па конным спорце
Гомельскі цэнтр алімпійскага рэзерва па коннаму спорту - Sputnik Беларусь
15/15
Гомельскі цэнтр алімпійскага рэзерву па конным спорце
Стужка навiн
0