Беларускае ТБ запусціць сваю версію "Бітвы экстрасэнсаў"

© Sputnik / Евгений Биятов / Перайсці ў медыябанкМагічныя агні
Магічныя агні - Sputnik Беларусь
Падпісацца
Кастынг для людзей з паранармальнымі здольнасцямі адбудзецца ў адкрытым рэжыме – туды запрошаны ўсе варажбіткі і чараўнікі краіны.

МІНСК, 2 вер — Sputnik. Тэлеканал "Беларусь 2" абвясціў пра старт набору айчынных экстрасэнсаў у свой новы праект, паведамілі Sputnik у прэс-службе Белтэлерадыёкампаніі.

Папулярны фармат перадачы, дзе экстрасэнсы даказваюць існаванне сваіх містычных здольнасцяў, дайшоў і да Беларусі, яго рэалізацыяй зоймецца моладзевы тэлеканал "Беларусь 2".

Прадстаўнік Беларусі на дзіцячым Еўрабачанні-2016 Аляксандр Мінёнак і шоў-балет Сенсацыя - Sputnik Беларусь
Радыё
Аляксандр Мінёнак: уражваць Еўропу будзем гіраскутэрамі

"Чалавек здольны на многае з таго, што большасці з нас здаецца немагчымым. Тэлеканал "Беларусь 2" вырашыў адшукаць унікумаў, якія змогуць пераканаць: няма нічога больш фантастычнага за рэальнасць, а містыка дзесьці побач", — паведамілі ў Белтэлерадыёкампаніі.

Шоу будзе называцца "Хачу ў тэлевізар. Экстрасэнсы", яго абяцаюць паказаць у эфіры без мантажу, спецэфектаў і агучкі — "без купюр".

Ахвотным паўдзельнічаць у шоў трэба запоўніць анкету на сайце тэлеканала belarus2.by, а затым даслаць яе на паштовую скрыню belarus2@tvr.by.

Калі набярэцца дастатковая колькасць заявак, тэлеканал вызначыць даты старту кастынгу.

Тэлеперадачы з удзелам рознага роду экстрасэнсаў, чараўніц і чараўнікоў папулярныя ва ўсім свеце. На расійскім і ўкраінскім тэлебачанні адзін з самых папулярных тэлефарматаў — "Бітва экстрасэнсаў", у якой людзі спаборнічаюць у ступені валодання містычнымі здольнасцямі.

Прапанаванае Белтэлерадыёкампаніяй шоу будзе выканана ў некалькі іншым ключы.

Стужка навiн
0