Як перадае Sputnik Азербайджан, далікатнае і духмянае мяса не вельмі мае патрэбу ў марынаванні, але адназначана выйграе, калі марынад падабраны правільна і не падаўляе яго густ. У Гахскам рэгіёне кябаб часцей за ўсё не марынуюць і сцвярджаюць, што ўвесь сакрэт прыгатавання палягае ў вогнішчы (дровах), а не ў мангале.
Як адзначыў кябабча Вюгар Абдулаев, для гэтай стравы выбіраецца мяса шасцімесячнага ягня.
"З ягня выбіраем мяса з рэбрамі, солім па гусце ўжо на шампурах. Разам з мясам смажым таматы, баклажаны і балгарскі перац. Пасля таго як соль увабралася, можна прыступіць да смажання на вуглях, пастаянна паварочваючы шампуры, каб мяса не падгарэла", — распавёў суразмоўца агенцтва.
Дарэчы, спецыяліст раіць у якасці дроў для падрыхтоўкі выкарыстоўваць галінкі дуба. І памятаць, што кябаб — акурат тая страва, з рэцэптамі якой можна эксперыментаваць бясконца і кожны раз адкрываць для сябе новыя грані густу і водару.