МІНСК, 5 вер — Sputnik. Паляпшэнне надвор'я прагназуецца ў Беларусі ў бліжэйшы аўторак, увесь тыдзень будзе на 3 — 5 градусаў вышэй за кліматычную норму, паведамілі ў Гідраметцэнтры.
"Актыўныя атмасферныя франты, якія прынеслі ў Беларусь дажджы рознай інтэнсіўнасці, сыходзяць на ўсход. А на змену ім з Заходняй Еўропы распаўсюдзіцца вобласць павышанага атмасфернага ціску. І зноў на большай частцы ўсталюецца сухое і умерана-цёплае надвор'е", — паведаміў Sputnik у панядзелак начальнік службы гідраметэаралагічных прагнозаў Рэспубліканскага цэнтра па гідраметэаралогіі, кантролі радыёактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя Дзмітрый Рабаў, дадаўшы, што "ўжо заўтра, у аўторак, надвор'е пойдзе на папраўку".
Паводле яго слоў, сярэдняя тэмпература чакаецца на 3 — 5 градусаў вышэй за норму. У аўторак, 6 верасня, пераважна без ападкаў, тэмпература ўначы +7…13°C, днём +19…25°C, у сераду — на адзін градус пацяплее, у чацвер — пятніцу будзе пераважна без ападкаў.
Толькі днём па паўночным усходзе магчымы невялікія дажджы, уначы +7…14°C, удзень +18…24°C, па паўднёвым захадзе да +27°C, распавёў суразмоўца агенцтва.
"У выходныя дні захаваецца цёплае, спакойнае і камфортнае надвор'е: пераважна без ападкаў. Тэмпература ўначы +8…15°C, удзень +19…26°C, па паўднёвым захадзе да +28°C", — сказаў Рабаў.