Рабаў: бабіна лета пачынаецца ў Беларусі

© Flickr / Amy the NurseВосеньскія кветкі
Восеньскія кветкі - Sputnik Беларусь
Падпісацца
Спецыялісты Гідрамета прагназуюць, што да канца тыдня тэмпература ў паўднёва-заходніх раёнах падымецца да +28°С.
МІНСК, 6 вер — Sputnik. Цёплае і спакойнае надвор'е захаваецца ў Беларусі да канца гэтага тыдня, паведаміў Sputnik у аўторак начальнік службы гідраметэаралагічных прагнозаў Рэспубліканскага цэнтра па гідраметэаралогіі, кантролі радыёактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя Дзмітрый Рабаў.
Вінаградны ліст. Архіўнае фота - Sputnik Беларусь
Рабаў: у аўторак надвор'е пойдзе на папраўку
Раней сіноптыкі прагназавалі, што пасля недоўгачасовага пахаладання добрае надвор'е, характэрнае для бабінага лета, вернецца ў Беларусь.
"Вобласць павышанага атмасфернага ціску прынясе да канца тыдня ціхае, спакойнае і пераважна без ападкаў надвор'е, з вялікім сутачным ходам тэмпературы", — сказаў Рабаў.
Ён таксама ўдакладніў, што пры гэтым у начныя і ранішнія гадзіны месцамі будуць згушчацца туманы. У сераду ўначы тэмпература складзе +5…12°С, удзень +18…24°С, па паўднёвым захадзе Беларусі — да +26°С.
Паводле слоў сіноптыка, у чацвер і пятніцу будзе крыху цяплей — уначы +7…14°С, днём у паўднёва-заходніх раёнах рэспублікі да +27°С. У пятніцу тэмпературны рэжым істотна не зменіцца. Спецыяліст таксама распавёў, што на выходных будзе цёпла і без ападкаў: удзень +18…25°С, у паўднёвых раёнах да +28°С.
Стужка навiн
0