Букмекеры зноў ставяць на "Нобелеўскую прэмію" для Харукі Муракамі

© AP / Bernat ArmangueХарукі Муракамі
Харукі Муракамі - Sputnik Беларусь
Падпісацца
Букмекерскія канторы прымаюць стаўкі і на рускага паэта Яўгена Еўтушэнка, якому прадракаюць прэмію ўжо амаль дзесяцігоддзе.

МІНСК, 6 вер — Sputnik. Букмекерскія канторы пачалі прыём ставак на магчымых лаўрэатаў Нобелеўскай прэміі па літаратуры сёлета.

Уладальнікаў прэстыжнай прэміі назавуць у кастрычніку. Летась галоўны літаратурны прыз свету атрымала беларуская пісьменніца Святлана Алексіевіч.

Святлана Алексіевіч - Sputnik Беларусь
Алексіевіч атрымае тры прэстыжныя кітайскія прэміі

Сёлета фаварытам у букмекераў стаў японскі раманіст Харукі Муракамі. Яго называюць адным з самых чаканых лаўрэатаў ужо пяць гадоў запар, аднак кожны раз прэмія сыходзіць іншым пісьменнікам.

Многія літаратурныя крытыкі выказвалі меркаванне пра тое, што Муракамі "занадта папулярны" для прысуджэння прэміі. Зрэшты, Нобелеўскі камітэт ніяк гэтыя заявы не каментаваў.

Таксама сярод фаварытаў у букмекераў — амерыканскі аўтар Філіп Рот і кенійскі пісьменнік Нгугі ва Тхіонга. І амерыканцы, і выхадцы з Афрыкі не атрымлівалі прэстыжную прэмію ўжо больш за дзесяцігоддзе.

Прымаюць стаўкі і на рускага паэта Яўгена Еўтушэнка. Яму ўжо шмат гадоў прадракаюць прысуджэнне "Нобелеўскай прэміі" па літаратуры. Досыць часта разважаюць і пра прэмію для Людмілы Петрушэўскай, аднак пакуль на яе букмекеры стаўкі не прымаюць. Букмекерскія канторы часта памыляюцца з імем уладальніка Нобелеўскай прэміі па літаратуры, аднак звычайна яе атрымлівае адзін з топ-3 пісьменнікаў у іх рэйтынгу. Летась прысуджэнне прэміі Алексіевіч яны прадбачылі.

Нобелеўская прэмія па літаратуры — адна з самых прэстыжных у свеце. Акрамя памятнага медаля і сусветнага прызнання яе ўладальнік атрымлівае грашовую прэмію каля мільёна долараў ЗША.

Стужка навiн
0