МІНСК, 6 вер — Sputnik. Нацыянальны банк Беларусі не мае інфармацыі пра факты нястачы паперы для друкавання банкнот узору 2009 года наміналам 20 рублёў, сказалi ў кампаніі De La Rue.
Электронны аўкцыён Ebay ужо некалькі дзён прадае банкнотную паперу, якая нібыта выкарыстоўвалася для вырабу новых беларускіх купюр. Кошт лота складае 495 даляраў, папера знаходзіцца ў Германіі. Ліст паперы змяшчае ўсе ступені абароны і абрэзаны так, што на ім магчыма размясціць усяго толькі адну банкноту вартасцю 20 рублёў.
"Па пратаколе ўся папера для вытворчасці банкнот, якая не была выкарыстаная, а таксама папера з дэфектамі, якая не можа быць выкарыстана для друку, знішчаецца ў прысутнасці адмысловай камісіі, аб чым складаецца спецыяльны акт. Фактаў пра тое, што на прадпрыемстве-вытворцы былі факты нястачы паперы, у нас няма", — паведамілi Sputnik у Нацбанку.
Там таксама адзначылі, што хоць на фота з Ebay можна разгледзець ступені абароны паперы — ахоўную нітку і вадзяныя знакі — адназначна сцвярджаць тое, што яна сапраўдная, нельга. Гэта магчыма толькі пасля экспертызы.
У банку не змаглі патлумачыць, якім чынам чыстая банкнотная папера трапіла ў рукі прыватнай асобы, якая затым выставіла яе на аўкцыён.