МІНСК, 7 вер — Sputnik. Амаль 4% выбаршчыкаў прагаласавалі ў Беларусі 6 верасня, у першы дзень датэрміновага галасавання, паведамілі ў Цэнтральнай выбарчай камісіі.
"6 верасня прагаласавала 3,92 працэнта выбаршчыкаў, лідзіруе па колькасці прагаласаваўшых у першы дзень датэрміновага галасавання Віцебская вобласць, дзе прагаласавала 5 працэнтаў", —паведамілі Sputnik у сераду ў ЦВК.
Самая нізкая выбарчая актыўнасць 6 верасня была ў Брэсцкай вобласці, дзе на выбарчыя ўчасткі прыйшлі менш за 3% выбаршчыкаў рэгіёну.
Паводле дадзеных ЦВК, у Мінску датэрмінова прагаласавалі 4,18% выбаршчыкаў, у Гродзенскай вобласці — 3,8, у Мінскай — 3,7, у Магілёўскай — 4,1.
Самымі актыўнымі выбаршчыкамі ў першы дзень датэрміновага галасавання былі грамадзяне Беларусі, якія пражываюць за мяжой.
"За межамі Беларусі прагаласавала 5% грамадзян, надзеленых правам выбарчага голасу", — адзначылі ў ЦВК, удакладніўшы, што за мяжой жывуць больш за 4,5 тысячы грамадзян краіны, якія ўключаны ў спісы для галасавання.
Агульная колькасць выбаршчыкаў у гэтую парламенцкую кампанію складае больш за 6,9 мільёна чалавек, больш за ўсё тых, хто галасуе, у Мінску — амаль 1,3 мільёна, а менш за ўсё ў Віцебскай вобласці — каля 875 тысяч.