Да 50%: у Мінску зноў адбудуцца выходныя зніжак

© Sputnik / Виктор ТолочкоДзень распродажу ў Мінску
Дзень распродажу ў Мінску - Sputnik Беларусь
Падпісацца
Зніжэнне коштаў абяцаюць як на Камароўскім рынку і ва ўнівермагах, так і ў некаторых гандлёвых сетках.

МІНСК, 9 вер — Sputnik. Чарговыя выходныя зніжак пройдуць у сталіцы 10 і 11 верасня, паведамілі Sputnik у Галоўным упраўленні спажывецкага рынку Мінгарвыканкама.

Сталічныя ўлады ўсё часцей праводзяць зніжкавыя дні. Звычайна кошты зніжаюць ва ўнівермагах, але на маючых адбыцца выхадных абяцаюць зніжкі нават на Камароўскім рынку — да 20%.

Гарбузянка - Sputnik Беларусь
Тыдзень беларускай кухні ў Мінску: будуць даваць цыбрыкі і гарбузянку

У суботу ЦУМ падасць зніжку ў 17% на нехарчовыя тавары. У ГУМе кошты на некаторыя тавары паменшаць да 45%. Распрадаваць касметыку, школьную вопратку, вырабы для нованароджаных і некаторыя іншыя тавары будуць і ва ўнівермазе "Беларусь".

Зніжае кошты на некаторыя тавары на 20-35% таксама сетка магазінаў бытавой хіміі і парфумерыі "Востраў чысціні" і "Міла". Акцыя закране і буйныя сеткавыя крамы электратэхнікі, будматэрыялаў, абутку і трыкатажу.

Абяцаюць правесці акцыю і ў найбуйнейшых гіпермаркетах Мінска. З поўным спісам магазінаў, якія ўдзельнічаюць у "выходных зніжак", можна азнаёміцца ​​на сайце ўпраўлення.

Стужка навiн
0