Гідрамет пра надвор'е ў пятніцу: сонечна і да +28°С

© Flickr / Thomas ReckeДрэвы ўвосень
Дрэвы ўвосень - Sputnik Беларусь
Падпісацца
Цяплей за ўсё будзе ў паўднёва-заходніх раёнах Беларусі, на астатняй тэрыторыі краіны – каля +23°С.

МІНСК, 9 вер — Sputnik. Цёплае надвор'е без ападкаў чакаецца ў Беларусі ў апошні працоўны дзень гэтага тыдня, паведамілі Sputnik у Рэспубліканскім цэнтры па гідраметэаралогіі, кантролі радыёактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя.

Луг увосень - Sputnik Беларусь
Рабаў: праз Беларусь пройдзе серыя антыцыклонаў

Раней сіноптыкі прагназавалі, што праз Беларусь пройдзе серыя антыцыклонаў, якія прынясуць у краіну надвор'е, характэрнае для бабінага лета.

"Чакаецца пераменная воблачнасць, пераважна без ападкаў. Максімальная тэмпература паветра ўдзень складзе +17…23°С", — сказалі сіноптыкі.

Паводле дадзеных спецыялістаў, па паўднёвым захадзе краіны будзе яшчэ цяплей — там удзень тэрмометры пакажуць +24…28°С. Суразмоўцы Sputnik таксама ўдакладнілі, што ў Мінску ў пятніцу чакаецца без істотных ападкаў, а ўдзень паветра прагрэецца да +20…22°С.

Стужка навiн
0