МІНСК, 11 вер — Sputnik. Сакратар Цэнтрвыбаркама Мікалай Лазавік адзначае высокую яўку выбаршчыкаў на парламенцкіх выбарах 2016 года.
"За час датэрміновага галасавання прагаласаваў 31% выбаршчыкаў", — заявіў Лазавік журналістам.
Паводле яго слоў, гэта высокі ўзровень яўкі. Ён таксама адзначыў, што традыцыйна на асноўны дзень галасавання ўвесь час бывае добрае надвор'е.
"Хачу сказаць, што Бог любіць Беларусь. Вы ж заўважылі, што падчас значных палітычных падзеяў у Беларусі стаіць добрае надвор'е, як сёння, да прыкладу", — сказаў Лазавік. Пры гэтым ён нагадаў, што ўчасткі сёння працуюць зрання і адкрыліся ў 8.00.