"Таемнае жыццё хатніх жывёл" можа сабраць у Беларусі $1 млн

© Universal StudiosКадр з мультфільма "Таемнае жыццё хатніх жывёл"
Кадр з мультфільма Таемнае жыццё хатніх жывёл - Sputnik Беларусь
Падпісацца
Мультфільм ужо стаў самым касавым рэлізам студыі Universal у Беларусі – ён абагнаў "Міньёнаў".

МІНСК, 12 вер — Sputnik. Мультфільм "Таемнае жыццё хатніх жывёл" у Беларусі паглядзелі амаль 340 тысяч чалавек, паведамілі Sputnik у кампаніі Universal Pictures International.

Кадр з мультфільма Таемнае жыццё хатніх жывёлаў - Sputnik Беларусь
Даскардзіліся: у кінатэатр "Цэнтральны" з сабакамі прыйсці будзе нельга

Анімацыйная стужка выйшла ў пракат у мінулым жніўні. З моманту старту і да пачатку гэтага ўік-энду "Тайная жыццё хатніх жывёл" сабрала ў пракаце 1,720 мільёна беларускіх рублёў.

Аднак пракат мультфільма працягваецца.

"Так як па Беларусі дыстрыб'ютары не даюць адкрытых дадзеных па зборах сваіх фільмаў, складана зрабіць адназначныя высновы, ці самы гэта касавы фільм, ці гэта №2-3-4 сярод усіх рэлізаў", — вырашылі ў кампаніі.

Зрэшты, у студыі Universal гэты рэліз ужо стаў самым касавым — ён абагнаў "Міньёнаў", якія ў свой час сабралі рэкордныя 1,4 мільёна рублёў.

З такімі тэмпамі "Таемнае жыццё хатніх жывёл" цалкам можа сабраць у Беларусі і мільён долараў.

Таксама сярод самых прыбытковых фільмаў апошняга года — "Звераполіс", "Варкрафт", "Зорныя вайны: абуджэнне сілы" і "Атрад самагубцаў".

Стужка навiн
0