Экалагічнае свята "Журавы і журавіны" адбудзецца на Міёршчыне

© REUTERS / Vasily FedosenkoЖуравы адлятаюць
Журавы адлятаюць - Sputnik Беларусь
Падпісацца
Час для фестываля абраны не выпадкова: на Міёршчыне штогод падчас восеньскай міграцыі прыпыняюцца на адпачынак больш за 30 тысяч шэрых жураўлёў і дзясяткі тысяч гусей розных відаў.

МІНСК, 13 вер — Sputnik. Пачынаючы з 2012 года ў верасні адміністрацыя Мёрскага раёна і гідралагічны заказнік "Ельня" штогод праводзяць экалагічнае свята "Журавы і журавіны Міёрскага краю".

Панарама Ельні і экалагічнай сцежкі - Sputnik Беларусь
Фота
У госці да Балотніка: вандруем па Ельні

Месца і час правядзення незвычайнага свята абраныя не выпадкова: менавіта ў верасні тут пачынаецца сезон збору журавін, а па запасах гэтых ягад балота Ельня займае адно з першых месц у Беларусі. Менавіта ягадам і птушкам прысвечана ўнікальнае свята.

Падчас правядзення фестывалю тых, хто хоча паназіраць за вялікай колькасцю шэрых журавоў і зрабіць незабыўныя здымкі, бясплатны аўтобус дастаўляе з раённага цэнтра на навакольныя палі з птушкамі. Экскурсіі праводзяць прафесійныя арнітолагі.

Госці фестываля змогуць паўдзельнічаць у шматлікіх экалагічных гульнях, выбраць лепшую сядзібу Мiёрскага раёна ў намінацыі "Багацце Ельні на нашым падвор'і", набыць сувеніры, зробленыя рукамі мясцовых майстроў, а таксама паспрабаваць журавінавы морс, розныя прысмакі з журавін і закупіць гаючыя ягады пра запас на зіму.

Сёлета з 12 па 17 верасня напярэдадні фестываля "Журавы і журавіны Міёрскага краю" на Мёршчыне ў установах адукацыі ладзіцца экалагічны тыдзень з мноствам мерапрыемстваў.

З падрабязнай праграмай самога свята, якое адбудзецца 18 верасня ў г. Міёры Віцебскай вобл., можна азнаёміцца на сайце гідралагічнага заказніка "Ельня".

Стужка навiн
0