МІНСК, 13 вер — Sputnik. Замаразкі чакаюцца ўначы ў чацвер у асобных раёнах Віцебскай і Магілёўскай абласцей, паведамілі Sputnik у аўторак у Рэспубліканскім цэнтры па гідраметэаралогіі, кантролі радыёактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя.
Раней сіноптыкі праінфармавалі, што надвор'е на гэтым тыдні ў Беларусі будзе фармаваць скандынаўскі антыцыклон — удзень будзе цёпла і суха.
"У начныя гадзіны 15 верасня ў асобных раёнах Віцебскай і Магілёўскай абласцей на глебе чакаюцца слабыя замаразкі да 0…-2°С", — сказалі ў Гідраметцэнтры. Там таксама паведамілі, што ў сувязі з неспрыяльнымі ўмовамі надвор'я ў абласцях абвешчаны жоўты ўзровень небяспекі.
Жоўты (другі па шкале небяспекі — Sputnik) узровень абвяшчаецца, калі чакаюцца патэнцыйна небяспечныя ўмовы надвор'я — моцныя дажджы, навальніцы, парывы ветру, высокія або нізкія тэмпературы, якія звычайныя для тэрыторыі краіны, але часам могуць уяўляць пагрозу для асобных відаў сацыяльна-эканамічнай дзейнасці.