МІНСК, 13 вер — Sputnik. Невялікае пахаладанне прыйдзе ў Беларусь у бліжэйшыя дні, паведаміў Sputnik у аўторак начальнік службы гідраметэаралагічных прагнозаў Рэспубліканскага цэнтра па гідраметэаралогіі, кантролі радыёактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя Дзмітрый Рабаў.
У папярэднія дні ў рэспубліцы фіксаваліся тэмпературы, характэрныя для лета — сярэднясутачная тэмпература паветра была на 5-9°С вышэй за норму.
"Да канца працоўнага тыдня Беларусь застанецца пад апекай магутнага антыцыклону, які, сфармаваўшы паўночныя патокі, будзе пастаўляць на тэрыторыю краіны халаднаватае паветра з арктычнага ўзбярэжжа", — сказаў Рабаў.
Сіноптык таксама ўдакладніў, што чакаюцца начныя і ранішнія замаразкі, туманы. У бліжэйшыя два дні будзе без ападкаў, толькі ў пятніцу па паўночна-усходнім рэгіёнам Беларусі пройдзе малаактыўны фронт, які прынясе невялікія кароткачасовыя дажджы.
Так, у сераду ўначы тэмпература складзе +6…11°С, удзень +15…20°С, па паўднёвым захадзе краіны — да +23°С.
У чацвер у паўночна-ўсходніх раёнах Беларусі на глебе месцамі слабыя замаразкі — да 0…-2°С, днём паветра прагрэецца да +21°С.
Паводле дадзеных Гідрамета, у пятніцу ўначы замаразкаў ужо не будзе, а тэрмометры пакажуць +3…10°С, удзень +13…20°С, па паўднёвым захадзе — да +25°С.