Сумесная прэм’ера РТБД і інстытута Гётэ: дастукацца да свайго дзіцяці

Рэспубліканскі тэатр беларускай драматургіі пры падтрымцы Інстытута імя Гётэ прадстаўляе прэм’еру спектакля "Гэта ўсё яна", рэжысёр Моніка Дабраўлянска (Германія).

МІНСК, 15 вер — Sputnik. П'еса была напісана Андрэем Івановым на Першай міжнароднай драматургічнай лабараторыі (Цэнтр беларускай драматургіі) і ўжо пастаўлена ў Расіі, Латвіі, Украіне, Чэхіі, Беларусі (Віцебск) і Уругваі.

Начны Берлін, архіўнае фота - Sputnik Беларусь
Тыдні Германіі 2016 адбудуцца ў Беларусі

У аснове спектакля — узнікшая паміж маці і сынам немагчымасць стасункаў. Юнак не проста пагружаецца ў віртуальны свет, але і становіцца прыкметна радыкальным. Да нядаўняга часу сям'я трымалася на бацьку, але пасля яго смерці сваяцкія сувязі руйнуюцца.

Маці імкнецца ўсталяваць дыялог з сынам і зламаць сцяну маўчання і агрэсіі. Аднак усе спробы аказваюцца марнымі. Страціўшы надзею, яна вырашае знайсці падыход да свайго дзіцяці праз свет Інтэрнэта, у якім ён усё больш раствараецца.

Ролі выконваюць заслужаная артыстка РБ Людміла Сідаркевіч, Дзмітрый Давідавіч.

Прэм'ера спектакля адбудзецца 7 кастрычніка 2016 года ў РТБД па адрасе г. Мінск, вул. Крапоткіна, 44.

Пачатак а 19.00.

Стужка навiн
0
Спачатку новыяСпачатку старыя
loader
У эфіры
Заголовок открываемого материала