Радзіма Оскара Мілаша адзначыла сваё 950-годдзе

© Photo : з акаунта Таццяны Казлоўскай у ФБПершая публічная прэзентацыя не скончанай працы Барыса Аракчэева, прысвечаная Чарэі
Першая публічная прэзентацыя не скончанай працы Барыса Аракчэева, прысвечаная Чарэі - Sputnik Беларусь
Падпісацца
Зараз – аграгарадок, а калісьці – буйны гандлёвы цэнтр, праз які праходзіў шлях "з варагаў у грэкі" – Чарэя на Віцебшчыне справіла самавіты юбілей.

МІНСК, 16 вер — Sputnik. Бібліятэкар, краязнаўца Таццяна Казлоўская жыве ў Чарэі і дабраахвотна нясе службу захавальніка гістарычнай спадчыны славутых мясцінаў.

© Photo : з акаунта Таццяны казлоўскай у ФБКраязнаўца Таццяна Казлоўская на адкрыцці выставы
Краязнаўца Таццяна Казлоўская на адкрыцці выставы - Sputnik Беларусь
Краязнаўца Таццяна Казлоўская на адкрыцці выставы

Ні адзін том краязнаўчых публікацый пра Чарэю, надрукаваных рознымі даследчыкамі ў розных выданнях, сабраны Таццянай Казлоўскай і выстаўлены ў агульны доступ — на паліцы мясцовай бібліятэкі. Далучыцца да гістарычных цікавостак і таямніц гэтай надзвычай прыгожай і незвычайнай мясціны можа кожны ахвотны!

© Photo : з акаунта ў ФБ Аксаны АракчэевайДа свята касцёл у Чарэі майстры распісалі фрэскамі
Да свята касцёл у Чарэі майстры распісалі фрэскамі - Sputnik Беларусь
Да свята касцёл у Чарэі майстры распісалі фрэскамі

А было б жаданне — апантаная краязнаўца гатова адгукнуцца на просьбу кожнага цікаўнага госця ці мясцовага жыхара і вадзіць па Чарэі, распавядаючы пра кожны лапік тутэйшай зямлі, кожны будынак так, нібыта ў яе памяць убудаваная энцыклапедыя.

Зрэшты, інакш і быць не можа — жыццё прысвечана клопату пра збор і захаванне звестак пра жыццё і гісторыю Чарэі, славутых асобаў, звязаных з гэтай зямлёй. Менавіта дзякуючы такім людзям, як суразмоўца Sputnik, спадарыня Таццяна, Чарэя і адзначыла свой самавіты 950-гадовы юбілей не забыццём, а годным святам.

Найперш Таццяна Казлоўская расказвае пра ўраджэнца Чарэі Оскара Мілаша, французскага паэта-містыка, дзядзьку і літаратурнага настаўніка Нобелеўскага лаўрэата ў галіне літаратуры, польскага пісьменніка Чэслава Мілаша.

Касцёл у в. Мілашова - Sputnik Беларусь
"Мілашоўска-Мілашаўскія чытанні": вясельныя спевы і вернісаж у "Пуні"

"Тут быў тэатр, створаны дзедам Оскара, Артурам Мілашам, які ён пабудаваў для сваёй жонкі Наталі Тасістра. Яна была вядомай італьянская спявачкай. Таму тут і быў тэатр.

Мілашы адкупілі Чарэю ў магнатаў Сапегаў і жылі ў замку, збудаваным імі — у гады Вялікай Айчыннай вайны ён быў разбураны, ад старажытнага помніка захаваліся толькі склеп і некалькі прысад", — расказвае Таццяна Казлоўская.

З Сапегамі звязана гісторыя яшчэ адной чарэйскай славутасці — Белай царквы на Белым возеры. З безлічы цікаваостак, якімі дзеліцца краязнаўца, гэта адна з найцікавейшых.

"Магчыма, што сам праект гэтай царквы, пачатак пабудовы належыць Арыстоцелю Ф'ёраванці, таму што ў царкве незвычайныя скляпенні, якія ён спрабаваў пабудаваць у Маскве, але яму гэта не дазволілі і загадалі стварыць калоны, якія гэтыя скляпенні падтрымлівалі. А ў чыстым выглядзе такі будынак захаваўся толькі тут, у нас".

Ф'ёраванці — аўтар Успенскага сабора Маскоўскага крамля. Сёння Траецкая царква (афіцыйная назва сакральнага помніка) у працэсе кансервацыі. Аднак мясцовыя людзі ў паўразбураны храм прыносяць абразы, моляцца і разам са святаром праводзяць набажэнствы. Па адной з версій, у храме ёсць крыпта, дзе пахаваныя бацькі Льва Сапегі.

© Photo : з акаунта Таццяны казлоўскай у ФБВянчанне ля Белай царквы ў Чарэі
Вянчанне ля Белай царквы ў Чарэі - Sputnik Беларусь
Вянчанне ля Белай царквы ў Чарэі

"Новае дыханне" у жыццё Чарэі ўдыхнуў праект "Мілашоўска-Мілашаўскія чытанні". Дзве мясціны, звязаныя імёнамі Мілашаў, паядналіся ў праекце, распачатым у 2011 годзе пісьменніцай Аленай Масла.

Мілашова на Міёршчыне і Чарэя ў Чашніцкім раёне зараз ­— нібы мясціны-пабрацімы, бо падчас адных з "Мілашоўска-Мілашаўскіх чытанняў" вада з Мілашоўскага возера была пералітая ў возера Чарэйскае, і наадварот. Так Мілашова і Чарэя паядналіся наноў: насамрэч абедзьве мясціны калісьці былі адкупленыя продкамі славутых Мілашаў у магнатаў Сапегаў.

© Photo : з акаунта Таццяны Казлоўскай у ФБЭкспедыцыя па "пераліванню" азёрнай вады
Экспедыцыя па пераліванню азёрнай вады  - Sputnik Беларусь
Экспедыцыя па "пераліванню" азёрнай вады

З-пад Чарэі родам і маці беларускай мастачкі Аксаны Аракчэевай. Зараз у бабулінай хаце мастачка жыве ўлетку, а таксама нястомна пашырае культурніцкую прастору ў Чарэі і яе ваколіцах, ладзячы сустрэчы і выставы.

Да прыкладу, у Чашніках да 90-годдзя заслужанага дзеяча культуры, беларускага мастака Барыса Аракчэева, бацькі мастачкі, ладзілася выстава. Дарэчы, падчас святкавання 950-годдзя Чарэі выстава пераехала з чашнікаў у Чарэю. На вернісажы экспанаваліся палотны бацькі і дачкі Аракчэевых. Сярод прац Барыса Аракчэева — не скончанае палатно, прысвечанае Чарэі, апошні твор Майстра. У Чарэі, дарэчы, адбылася першая публічная прэзентацыя карціны.

© Photo : Таццяны КазлоўскайНа свяце Чарэі спявалі і танцавалі
На свяце Чарэі спявалі і танцавалі - Sputnik Беларусь
На свяце Чарэі спявалі і танцавалі

На юбілеі Чарэі спявалі, танцавалі, згадвалі славутасцяў, якіх дала свету зямля чарэйская.

Мясцовыя жыхары гандлявалі багаццем са сваіх садоў і агародаў — жыццё віравала, і аджывала надзея на тое, што ў Чарэі не толькі славутае мінулае, але і вялікая будучыня.

Стужка навiн
0