https://bel.sputnik.by/20160919/1025274947.html
"Капуцыны" ў садзе і на стале, або таямніцы старога кляштара
"Капуцыны" ў садзе і на стале, або таямніцы старога кляштара
Sputnik Беларусь
Гісторыя гэта пачалася даўно. Больш за трыццаць гадоў таму ў адной букіністычнай краме ў Мінску я набыла паштоўку пачатка ХХ стагоддзя з выявай Дамініканскага... 19.09.2016, Sputnik Беларусь
2016-09-19T12:00+0300
2016-09-19T12:00+0300
2016-09-21T12:15+0300
спадарожнiк
спадчына
у беларусі
навіны
цiкавосткi
беларусь
друя
ларыса мятлеўская
гісторыя
рэцэпты
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/102527/35/1025273569_0:118:1280:841_1920x0_80_0_0_2d12fdf8d76879bf5302faf0ec2844b4.jpg
Ларыса Мятлеўская, Sputnik.Велічныя руіны кляштару ўздымаліся над маленькай вясковай хаткай, якая прымасцілася пад бокам волата.Паштоўку хацелася разглядаць. Вось чалавек узлез па драбінах на верх адной з разбураных веж… Цікава, што ён там робіць? Можа, яму патрэбна дахоўка, якая яшчэ захавалася на амаль разбураным храме? А вось і вялікі цагляны дом, дзе дахоўка абвалілася і страха патрабуе рамонту…Перагарнула паштоўку, а там надпіс "Открытое письмо". Цікава, што пісалі ў тыя часы на адкрытых лістах? Можа так: "Ад усёй душы табе маё вітанне з Друі. За сім кланяюся…"? Друя… Якая яна? Хто пабудаваў той касцёл? Хто такія дамініканцы? Вось бы пабачыць усё гэта на свае вочы! Так я марыла трыццаць гадоў таму і раптам нядаўна трапіла такі ў старажытную Друю! Вось і кажыце пасля гэтага, што цудаў няма!Спадчына Вялікага княства ЛітоўскагаГарадскі пасёлак Друя Браслаўскага раёна Віцебскай вобласці сустрэў мяне збудаваннямі савецкіх часоў, драўлянымі вясковымі хатамі і рэдкімі старымі будынкамі, якія нагадвалі аб слынным мінулым гэтага шматнацыянальнага мястэчка. А вось і адноўлены будынак старажытнага касцёла. Ён і цяпер дамінуе над наваколлем.Касцёл у Друі разам з кляштарным корпусам пабудаваны ў 1643-1646 гадах па фундацыі Падканцлера Вялікага княства Літоўскага Казіміра Сапегі.Прыкладна ў 1763 г. касцёл перабудаваў архітэктар Л. Грынцэвіч і італьянскі дойлід А. Парака. У 1850 годзе кляштар скасаваны, а касцёл Прасвятой Тройцы ў 1852 годзе ператвораны ў парафіяльны.Валадарства кветакПрабегшыся па вузкіх старых вулачках, якія разбегліся ў розныя бакі ад касцёла, заўважыла, што людзі тут жывуць, як у вёсцы. Маюць каля хат агароды і сады, у якіх палаюць бы жар рознакаляровыя кветкі. Асабліва любяць тутэйшыя гаспадыні гладыёлусы, юргіні, флоксы, мальвы, садзяць іншыя кветкі.У адным з такіх кветнікаў угледзела "капуцынаў".Ой, толькі не падумайце, што ў Друі ў кветніках жывуць гіпсавыя садовыя скульптуркі! Ды і манахаў у капелюшах я, нажаль, не сустрэла.І што ж вы думаеце нашапталі мне сівыя муры Друі? Каму што, а мне дык аптэкарскія і кулінарныя рэцэпты!Гатуем смачна з капуцынаўРадзіма настурцыі-капуцынаў — Паўднёвая Амерыка, дзе яна, як у нас святаяннік, лекуе ўсе хваробы.Выкарыстоўваюць расліну як супрацьзапаленчы, супрацьсклератычны, антысептычны, супрацьцынготны, полівітамінны сродак і г. д.Дзякуючы свайму рэзкаму смаку, які нагадвае крэс-салат, яна спрыяе страваванню і паляпшэнне апетыту. Расліна дапамагае змагацца з такімі хваробамі, як грып, бранхіт, пнеўманія, ішэмічная хвароба сэрца, гіпертанія, хваробы скуры і нырак, чысціць кроў, паляпшае патэнцыю, сумесна з крапівой спрыяее росту валасоў.Полівітамінны настой з высушанага лісця і кветак капуцынаў1 ст лыжку сухой сыравіны заліваюць 1 шклянкай кіпеня, даюць настаяцца 20 хвілін. Ужываюць 1/3 стакана 3 разы на дзень перад ежай.Цяпер я думаю, што адэкалонам проста замянялі спірт, які цяжка было набыць, і да ўсяго астатняга ён меў прыемны пах.Настойку робяць так: у слоічак наліваюць напалову адэкалон і набіваюць даверху кветкамі, ставяць у цёмнае месца пры пакаёвай тэмпературы і захоўваюць добра закаркаваным. Ужываюць па патрэбе.Будзьце здаровыя!Стравы і напоі з капуцынаўУ даўніну манахі добра хавалі свае аптэкарскія і кулінарныя рэцэпты, бо ў некаторай ступені з таго карміліся. Навакольны люд на прадукты харчавання і грошы выменьваў у іх лекавыя расліны і атрымліваў лекарскую дапамогу.Кардынальская салата ды іншае смакоццеРаспавядаюць, што ў Еўропе ў адным кляштары манахі дадавалі кветкі і лісцё капуцынаў у вельмі папулярную ў тыя часы страву, якая называлася "Кардынальская салата". Казалі, што яна, пры рэгулярным ужыванні, здольная захаваць маладосць і здароўе!Ну, як бы там не было, а зрабіць для сябе гастранамічнае адкрыццё не толькі карысна, але і прыемна, калі страва спадабаецца! Даражэнькія, гатуем разам! З капуцынаў гатуюць: салаты, пюрэ, фаршы, марынады, прыправы да мяса, супы і салянкі, напіткі. Акрамя каранёў у расліне ядомае ўсё! Лісцікі, кветкі, насенне можна сушыць, саліць, марынаваць. Калі пачысціць і змалоць добра высушанае насенне, то атрымаеце прыправу накшталт чорнага перцу.Дарэчы, у часы Другой сусветнай вайны некаторыя гаспадыні ў адсутнасці перцу так і рабілі. Лісце ядуць адразу, паколькі ад захоўвання яно жоўкне. А вось бутоны можна пакласці ў поліэтыленавым пакунку ў лядоўню (але не ў маразільню), дзе яны захаваюцца на працягу 2 дзён.Прыправа да мясаЗялёнае маладое насенне капуцынаў зварыць у марынадзе з воцатам і соллю і ўжываць як прыправу да бараніны, але можна і да ялавічыны.Салата10 лістоў капуцынаў, 2 невялікія зялёныя агуркі, пучок зялёнай цыбулі, кроп, 1 яйцо, соль, смятана (маянэз) па гусце.Парэзаць тоненькімі скрылікамі агуркі, пакрышыць цыбулю, лісцё капуцынаў і кроп, заправіць соллю і смятанай, або маянэзам, выкласці зверху пакрышанае яйка.Напітак50 г свежага лісця капуцынаў, 20 г натаркаванага хрэну, 80 г цукру, 1 літар вадыЛісцё капуцынаў з натаркаваным хрэнам прапусціць праз мясасечку. Заліць вадой, дадаць цукар і настаяць 10-12 гадзін.Працадзіць і падаць халодным. Перад ужываннем можна пакласці ў шклянку скрылік лімона.Смачна есці!
беларусь
друя
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
2016
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
Навіны
ru_BY
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/102527/35/1025273569_0:77:1280:882_1920x0_80_0_0_343ed9f09683f6fadda01cf568c1f70d.jpgSputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
спадарожнiк, спадчына, у беларусі, навіны , цiкавосткi, беларусь, друя, ларыса мятлеўская, гісторыя, рэцэпты, прыродная сталоўка: гатуем з таго, што пад нагамі
спадарожнiк, спадчына, у беларусі, навіны , цiкавосткi, беларусь, друя, ларыса мятлеўская, гісторыя, рэцэпты, прыродная сталоўка: гатуем з таго, што пад нагамі
"Капуцыны" ў садзе і на стале, або таямніцы старога кляштара
12:00 19.09.2016 (абноўлена: 12:15 21.09.2016) Гісторыя гэта пачалася даўно. Больш за трыццаць гадоў таму ў адной букіністычнай краме ў Мінску я набыла паштоўку пачатка ХХ стагоддзя з выявай Дамініканскага кляштару і касцёлу Прасвятой Тройцы ў Друі.
Ларыса Мятлеўская, Sputnik.
Велічныя руіны кляштару ўздымаліся над маленькай вясковай хаткай, якая прымасцілася пад бокам волата.
Паштоўку хацелася разглядаць. Вось чалавек узлез па драбінах на верх адной з разбураных веж… Цікава, што ён там робіць? Можа, яму патрэбна дахоўка, якая яшчэ захавалася на амаль разбураным храме? А вось і вялікі цагляны дом, дзе дахоўка абвалілася і страха патрабуе рамонту…
Перагарнула паштоўку, а там надпіс "Открытое письмо". Цікава, што пісалі ў тыя часы на адкрытых лістах? Можа так: "Ад усёй душы табе маё вітанне з Друі. За сім кланяюся…"?
Друя… Якая яна? Хто пабудаваў той касцёл? Хто такія дамініканцы? Вось бы пабачыць усё гэта на свае вочы! Так я марыла трыццаць гадоў таму і раптам нядаўна трапіла такі ў старажытную Друю! Вось і кажыце пасля гэтага, што цудаў няма!
Спадчына Вялікага княства Літоўскага
Гарадскі пасёлак Друя Браслаўскага раёна Віцебскай вобласці сустрэў мяне збудаваннямі савецкіх часоў, драўлянымі вясковымі хатамі і рэдкімі старымі будынкамі, якія нагадвалі аб слынным мінулым гэтага шматнацыянальнага мястэчка. А вось і адноўлены будынак старажытнага касцёла. Ён і цяпер дамінуе над наваколлем.
Даведка: Дамініканцы — манахі каталіцкага ордэна, які быў створаны для барацьбы з ерэтычным рухам. У 13 стагоддзі ім была перададзена інквізіцыя. На Беларусь прыйшлі з Польшчы. Амаль усе іх кляштары былі скасаваны ў 1-й палове 19 стагоддзя.
Касцёл у Друі разам з кляштарным корпусам пабудаваны ў 1643-1646 гадах па фундацыі Падканцлера Вялікага княства Літоўскага Казіміра Сапегі.
Прыкладна ў 1763 г. касцёл перабудаваў архітэктар Л. Грынцэвіч і італьянскі дойлід А. Парака. У 1850 годзе кляштар скасаваны, а касцёл Прасвятой Тройцы ў 1852 годзе ператвораны ў парафіяльны.
Прабегшыся па вузкіх старых вулачках, якія разбегліся ў розныя бакі ад касцёла, заўважыла, што людзі тут жывуць, як у вёсцы. Маюць каля хат агароды і сады, у якіх палаюць бы жар рознакаляровыя кветкі. Асабліва любяць тутэйшыя гаспадыні гладыёлусы, юргіні, флоксы, мальвы, садзяць іншыя кветкі.
У адным з такіх кветнікаў угледзела "капуцынаў".
Ой, толькі не падумайце, што ў Друі ў кветніках жывуць гіпсавыя садовыя скульптуркі! Ды і манахаў у капелюшах я, нажаль, не сустрэла.
А вось капуцынамі называюць добра вядомую ўсім садовую кветку настурцыю, паколькі форма яе бутона нагадвае манашы капялюш. І раптам узгадаліся аптэкарскія садочкі, якія існавлі пры старых кляштарах не толькі Еўропы, але і на беларускіх землях.
І што ж вы думаеце нашапталі мне сівыя муры Друі? Каму што, а мне дык аптэкарскія і кулінарныя рэцэпты!
Гатуем смачна з капуцынаў
Радзіма настурцыі-капуцынаў — Паўднёвая Амерыка, дзе яна, як у нас святаяннік, лекуе ўсе хваробы.
Выкарыстоўваюць расліну як супрацьзапаленчы, супрацьсклератычны, антысептычны, супрацьцынготны, полівітамінны сродак і г. д.
Дзякуючы свайму рэзкаму смаку, які нагадвае крэс-салат, яна спрыяе страваванню і паляпшэнне апетыту. Расліна дапамагае змагацца з такімі хваробамі, як грып, бранхіт, пнеўманія, ішэмічная хвароба сэрца, гіпертанія, хваробы скуры і нырак, чысціць кроў, паляпшае патэнцыю, сумесна з крапівой спрыяее росту валасоў.
Полівітамінны настой з высушанага лісця і кветак капуцынаў
1 ст лыжку сухой сыравіны заліваюць 1 шклянкай кіпеня, даюць настаяцца 20 хвілін. Ужываюць 1/3 стакана 3 разы на дзень перад ежай.
Мая бабуля лячыла хворыя суставы і радыкуліт настойкай з кветак капуцынаў на трайным адэкалоне. Інакшы не прызнаваўся.
Цяпер я думаю, што адэкалонам проста замянялі спірт, які цяжка было набыць, і да ўсяго астатняга ён меў прыемны пах.
Настойку робяць так: у слоічак наліваюць напалову адэкалон і набіваюць даверху кветкамі, ставяць у цёмнае месца пры пакаёвай тэмпературы і захоўваюць добра закаркаваным. Ужываюць па патрэбе.
Парада. Перад тым, як карыстацца народнымі лекавымі сродкамі, трэба заўжды параіцца са сваім доктарам.
Стравы і напоі з капуцынаў
У даўніну манахі добра хавалі свае аптэкарскія і кулінарныя рэцэпты, бо ў некаторай ступені з таго карміліся. Навакольны люд на прадукты харчавання і грошы выменьваў у іх лекавыя расліны і атрымліваў лекарскую дапамогу.
Кардынальская салата ды іншае смакоцце
Распавядаюць, што ў Еўропе ў адным кляштары манахі дадавалі кветкі і лісцё капуцынаў у вельмі папулярную ў тыя часы страву, якая называлася "Кардынальская салата". Казалі, што яна, пры рэгулярным ужыванні, здольная захаваць маладосць і здароўе!
Ну, як бы там не было, а зрабіць для сябе гастранамічнае адкрыццё не толькі карысна, але і прыемна, калі страва спадабаецца! Даражэнькія, гатуем разам!
З капуцынаў гатуюць: салаты, пюрэ, фаршы, марынады, прыправы да мяса, супы і салянкі, напіткі. Акрамя каранёў у расліне ядомае ўсё! Лісцікі, кветкі, насенне можна сушыць, саліць, марынаваць. Калі пачысціць і змалоць добра высушанае насенне, то атрымаеце прыправу накшталт чорнага перцу.
Дарэчы, у часы Другой сусветнай вайны некаторыя гаспадыні ў адсутнасці перцу так і рабілі.
Парада. Гурманы кажуць, калі сабраць кветкі і лісцікі капуцынаў раніцай, то яны будуць смачнейшыя, паколькі будуць больш сакавітыя.
Лісце ядуць адразу, паколькі ад захоўвання яно жоўкне. А вось бутоны можна пакласці ў поліэтыленавым пакунку ў лядоўню (але не ў маразільню), дзе яны захаваюцца на працягу 2 дзён.
Зялёнае маладое насенне капуцынаў зварыць у марынадзе з воцатам і соллю і ўжываць як прыправу да бараніны, але можна і да ялавічыны.
10 лістоў капуцынаў, 2 невялікія зялёныя агуркі, пучок зялёнай цыбулі, кроп, 1 яйцо, соль, смятана (маянэз) па гусце.
Парэзаць тоненькімі скрылікамі агуркі, пакрышыць цыбулю, лісцё капуцынаў і кроп, заправіць соллю і смятанай, або маянэзам, выкласці зверху пакрышанае яйка.
50 г свежага лісця капуцынаў, 20 г натаркаванага хрэну, 80 г цукру, 1 літар вады
Лісцё капуцынаў з натаркаваным хрэнам прапусціць праз мясасечку. Заліць вадой, дадаць цукар і настаяць 10-12 гадзін.
Працадзіць і падаць халодным. Перад ужываннем можна пакласці ў шклянку скрылік лімона.