Беларусаў пачалі прышчапляць ад грыпу

© Sputnik / Максим Богодвид / Перайсці ў медыябанкПрышчэпка ад грыпу
Прышчэпка ад грыпу - Sputnik Беларусь
Падпісацца
Пакуль ёсць дадзеныя аб тым, што вакцыны паступілі ва ўстановы аховы здароўя Мінскай вобласці, аднак і ў іншых рэгіёнах яны ўжо павінны з'явіцца.

МІНСК, 19 вер — Sputnik. Кампанія па імунізацыі насельніцтва супраць грыпу пачалася ў Беларусі, паведамілі Sputnik у Мінскім абласным цэнтры гігіены, эпідэміялогіі і грамадскага здароўя.

Вакцынацыя ад грыпу традыцыйна стартуе ў другой палове верасня і працягваецца да пачатку снежня. Летась вырашылі зрабіць прышчэпкі ад хваробы больш за 40% жыхароў краіны, што, па заявах медыкаў, дапамагло не дапусціць эпідэмій.

Ртутны градуснік - Sputnik Беларусь
Галоўнае – прафілактыка: як уберагчыся ад прастуды і грыпу?

"У амбулаторна-паліклінічныя ўстановы паступілі першыя партыі супрацьгрыпознай вакцыны", — паведаміла ўрач-эпідэміёлаг аддзялення імунапрафілактыкі абласнога цэнтра Валерыя Пыж. Медыкі нагадалі: імунітэт пасля вакцынацыі супраць грыпу пачынае развівацца праз два-тры тыдні і абараняе ад грыпу амаль на год.

Паводле слоў спецыялістаў, грып звычайна ўзнікае ў любы час з лістапада па май, але часцей за ўсё прыпадае на студзень, люты або сакавік.

Значная частка насельніцтва мае права на бясплатныя прышчэпкі, а для астатніх яна каштуе зусім не шмат. Спецыялісты сцвярджаюць: калі прышчэпкі сабе будуць рабіць менш за 15% беларусаў, то ў рэспубліцы можа пачацца эпідэмія.

Стужка навiн
0