МІНСК, 19 вер — Sputnik. Мінскі абласны савет дэпутатаў сваім рашэннем прадаставіў права навучэнцам школ і сярэдніх спецыяльных навучальных устаноў на бясплатны праезд у прыгарадным грамадскім транспарце да месцаў вучобы.
Раней правам на бясплатны праезд карысталіся толькі навучэнцы сталічных школ, сярэдніх спецыяльных навучальных устаноў, каледжаў і ПТВ.
"З 1 верасня па 30 чэрвеня права на бясплатны праезд маюць пражываючыя на тэрыторыі Мінскага раёна Мінскай вобласці навучэнцы ўстаноў агульнай сярэдняй адукацыі і спецыяльнай адукацыі, размешчаных на тэрыторыі Мінска, на аўтамабільным транспарце агульнага карыстання рэгулярных прыгарадных зносін ад месца жыхарства (месца знаходжання) да месца вучобы і назад", — гаворыцца ў рашэнні Мінаблсавета. Дакумент у панядзелак апублікаваны на Нацыянальным прававым інтэрнэт-партале.
Рашэнне ўступае ў сілу з дня яго афіцыйнага апублікавання.
У сталіцы школьнікі абавязаны пацвярджаць сваё права на бясплатны праезд на падставе даведкі з месца вучобы. Цяпер такая ж даведка будзе абавязковай і для навучэнцаў абласных устаноў сярэдняй і сярэдне-спецыяльнай адукацыі.