МІНСК, 20 вер — Sputnik. Заяўляючы прыярытэтнай такую сацыяльна значную мэту, арганізатары мерапрыемства з МГА "Сонечны круг" прапанавалі свой унікальны фармат. У абмен на ахвяраванні наведвальнікам канферэнцыі "ДарУма" былі прапанаваны ўнікальныя прыкладныя трэнінгі лепшых прафесіяналаў у сваіх галінах, плённыя дзелавыя стасункі, якія ў перспектыве перарастаюць у партнёрскія, а таксама карысныя знаёмствы, цікавыя статыстычныя дадзеныя і, у дадатку да ўсяго, добрая музыка.
У рамках гэтага мерапрыемства адкрыта і падрабязна абмяркоўваліся ідэі па частцы выяўлення і прыцягнення рэсурсаў у самым шырокім і разнастайным сэнсе гэтага слова. Калі сказаць простымі словамі, то ключавым пытаннем канферэнцыі сталася наступнае: як ажыццявіць тое, што хочацца, і дзе знайсці на гэта сродкі?
Пасля традыцыйнага адкрыцця і кароткіх прывітальных слоў адразу ж стала зразумела, што ўся канферэнцыя — практыка-арыентаваная. Ніякіх сумных дакладаў, пленарных сесій або традыцыйных рэкламных прэзентацый па продажы. Толькі карысная інфармацыя, цікавыя людзі, жывыя кейсы і інтэрактыўная праца з усёй аўдыторыяй.
У якасці спецыяльных гасцей на канферэнцыі прысутнічалі прадстаўнікі дзяржаўнага сектара, кіраўнікі бізнес-структур, спецыялісты, якія ўдзельнічаюць у прыняцці рашэнняў аб інвеставанні ў перспектыўныя праекты, актывісты паспяховых праектных ініцыятыў і нават валанцёры. Усяго ў канферэнцыі ўзялі удзел больш за 60 прадстаўнікоў.
На канферэнцыі было сабрана 20% ад патрэбнай сумы для рэабілітацыі маленькага Андрэя. МГА "Сонечны круг" не спыняецца на гэтым і працягвае працаваць над прыцягненнем і зборам неабходнай сумы для Андрэя, каб падарыць яму магчымасць ужо праз год пайсці ў школу са сваімі аднагодкамі, прайшоўшы комплексную рэабілітацыю.
МГА "Сонечны круг" — гэта мясцовае грамадскае аб'яднанне, якое было створана неабыякавымі людзьмі ў снежні 2014 года. 90% заснавальнікаў арганізацыі — гэта людзі з інваліднасцю, а таксама члены іх сем'яў. Місія аб'яднання — садзейнічаць усім людзям з інваліднасцю ў атрыманні роўных з іншымі грамадзянамі магчымасцяў для самарэалізацыі, а таксама матываваць іх прымаць удзел ва ўсіх сферах жыцця сучаснага грамадства.