Мінсувязі дазволіла ўсталёўваць на транспарце Wi-Fi-перадатчыкі

© Sputnik / Мария АмелинаЗнак WiFi ў электрацягніку
Знак WiFi ў электрацягніку - Sputnik Беларусь
Падпісацца
Цяпер не патрабуецца спецыяльнай рэгістрацыі для ўстаноўкі гэтага абсталявання ўнутры будынкаў і збудаванняў, а таксама на любых відах наземнага транспарту.

МІНСК, 20 вер — Sputnik. Міністэрства сувязі і інфарматызацыі Беларусі ўнесла змяненні і дапаўненні ў пералік радыёэлектронных прылад, якія не падлягаюць спецыяльнай рэгістрацыі: у яго ўключаны Wi-Fi-перадатчыкі, якія ўсталёўваюцца на наземным транспарце.

Разумны прыпынак у Гомелі - Sputnik Беларусь
Без прыбіральні і Wi-Fi: "разумны прыпынак" у Гомелі разгубіў функцыі

Пастанова Мінсувязі была прынята 29 жніўня, але апублікавана на Нацыянальным прававым інтэрнэт-партале толькі ў аўторак.

Увосень 2015 года адзін з беларускіх мабільных аператараў анансаваў запуск праекта па ўстаноўцы бясплатных кропак доступу ў інтэрнэт у гарадскіх аўтобусах у Мінску. Аднак праект быў згорнуты, паколькі па заканадаўстве неабходна ўзгадняць устаноўку Wi-Fi-перадатчыкаў з дзяржпрадпрыемствам "БелДІЭ" і атрымліваць спецыяльны дазвол Мінабароны.

Згодна з пастановай Мінсувязі, цяпер не патрабуецца рэгістрацыя радыёэлектронных сродкаў бесправаднога шырокапалоснага доступу групы стандартаў IEEE 802.11, якія выкарыстоўваюць паласу радыёчастот 2400-2483,5 МГц, з выхадной магутнасцю перадатчыка 100 мВт і меньш.

У прыватнасці, не падлягаюць абавязковай рэгістрацыі такія прылады, калі яны ўсталёўваюцца ўсярэдзіне будынкаў і збудаванняў, "а таксама ў аўтамабільным, чыгуначным, унутраным водным, гарадскім электрычным транспарце (далей — транспартныя сродкі) і не выкарыстоўваюць антэны, якія ўстанаўліваюцца па-за будынкамі, збудаваннямі і транспартнымі сродкамі".

Стужка навiн
0