Рэспубліканскі форум "Кніга=Свет" адбудзецца ў Мінску

© Photo : прадстаўлена VelсomЧытаем па-беларуску
Чытаем па-беларуску - Sputnik Беларусь
Падпісацца
У межах рэспубліканскага інфармацыйна-асветніцкага праекта "КнігаСвет" адбудзецца Рэспубліканскі форум "Кніга=Свет: сучасны стан і стратэгіі развіцця нацыянальнай прасторы чытання".

МІНСК, 20 вер — Sputnik. Арганізатары праекта — навукова-метадычная ўстанова "Нацыянальны інстытут адукацыі", Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь, Рэдакцыйна-выдавецкая ўстанова "Выдавецкі дом "Звязда", Дзяржаўная ўстанова "Нацыянальная бібліятэка Беларусі", установа "Рэдакцыя газеты "Настаўніцкая газета" маюць на мэце стварэнне ўмоў для шматвектарнага развіцця культуры чытання беларускага грамадства, інтэнсіфікацыі працэсаў, звязаных з выхаваннем кампетэнтнага, кваліфікаванага чытача на працягу ўсяго жыцця, а таксама для фарміравання і развіцця адкрытага інавацыйнага асяроддзя, арыентаванага на актыўнае ўзаемадзеянне ўсіх, хто зацікаўлены ў росце прэстыжнасці літаратуры і чытання як нацыянальнай культурнай каштоўнасці.

Эксперты распавялі пра цікавыя навінкі славянскай літаратуры - Sputnik Беларусь
Відэа
Эксперты распавялі пра цікавыя навінкі славянскай літаратуры

Рэспубліканскі форум "Кніга=Свет: сучасны стан і стратэгіі развіцця нацыянальнай прасторы чытання" закліканы стаць адным з важных крокаў па рэалізацыі праекта "КнігаСвет".

Праблематыка мерапрыемства адлюстроўвае комплексны характар задач, звязаных з выпрацоўкай і рэалізацыяй нацыянальнай стратэгіі падтрымкі чытання, якое сёння айчыннымі і замежнымі даследчыкамі, экспертамі разглядаецца ў якасці аднаго з рэсурсаў інавацыйнага развіцця грамадства. Праблемнае поле форуму ўключае шэраг востра актуальных пазіцый, у ліку якіх разглядаюцца:

  • роля і магчымасці сучасных бібліятэк у папулярызацыі чытання і развіцці чытацкай культуры на рэспубліканскім, рэгіянальным, лакальным узроўнях;
  • уплыў сродкаў масавай інфармацыі на фарміраванне ў грамадстве каштоўнаснага стаўлення да чытання і кніжнай культуры;
  • культура чытання як педагагічная праблема: фарміраванне чытацкай культуры ў сістэме неперарыўнай літаратурнай адукацыі;
  • змест і арганізацыя навучання літаратуры ў школе;
  • сучасная літаратура Беларусі як сродак выхавання кампетэнтнага чытача і г.д.;
  • "Аўтар — Твор — Чытач": сучасная мастацкая літаратура як аб'ект чытацкага ўспрымання; сацыялагічны партрэт беларускага чытача; медыявобраз беларускага сучаснага літаратара; роля літаратурна-мастацкіх выданняў у сучаснай культурна-адукацыйнай прасторы і інш.;
  • праблемы і перспектывы развіцця беларускага кнігавыдання;
  • найноўшыя ІКТ і інтэрнэт-рэсурсы як эфектыўныя інструменты інавацыйнага развіцця сацыякультурнай прасторы чытання.
Юныя ўдзельнікі акцыі Чытаем па-беларуску - Sputnik Беларусь
"Чытаем па-беларуску з velcom" распачне свае ўрокі ў Брэсцкай вобласці

Удзельнікамі форуму будуць пісьменнікі і педагогі, выдаўцы і навукоўцы, супрацоўнікі бібліятэк і спецыялісты сістэмы адукацыі, навучэнцы школ і каледжаў, студэнты.

У межах форуму мяркуецца пленарнае пасяджэнне, работа секцый і круглага стала, правядзенне майстар-класаў.

Удзельнікам мерапрыемства і прадстаўнікам СМІ будзе прэзентаваны інтэрнэт-рэсурс "КнiгаСвет" і інш.

Мерапрыемства праводзіцца пры падтрымцы адміністрацыі Маскоўскага раёна г. Мінска.

Інфармацыйны ліст, прэс-рэліз і іншыя матэрыялы, якія суправаджаюць мерапрыемства, размешчаны на старонках нацыянальнага адукацыйнага партала http://adu.by.

Мерапрыемства адбудзецца 13 кастрычніка 2016 года.

Стужка навiн
0