МІНСК, 21 вер — Sputnik. ААН прыняла рашэнне пазбавіць свет ад устойлівых да лекаў хваробатворных арганізмаў, якія таксама называюць супербактэрыямі.
Праблема з устойлівымі да лекаў хваробатворнымі арганізмамі з'явілася пасля празмернай папулярнасці антыбіётыкаў — мікраарганізмы выпрацавалі да іх устойлівасць.
Дэкларацыю аб барацьбе з супербактэрыямі падпісалі ў аўторак усе 193 краіны — удзельніцы ААН. Краіны, якія падпісалі гэты дакумент — у тым ліку Беларусь, — абавязаліся спансаваць стварэнне новых антыбіётыкаў і паляпшаць метады дыягностыкі.
Акрамя таго, кожная краіна павінна на працягу двух гадоў прадставіць экспертам сваё бачанне барацьбы з праблемай. Медыкі запэўніваюць: калі атрымаецца рэалізаваць усё задуманае, то штогод у свеце будзе паміраць як мінімум на 700 тысяч людзей менш.
Раней краіны ААН ужо пачыналі разам займацца здароўем свету: у пачатку гэтага стагоддзя яны падпісалі дэкларацыю па барацьбе з ВІЧ, з 2011 года — з незаразнымі захворваннямі і з нашумелым вірусам Эбола ў 2013 годзе.