Беларусь па-ранейшаму хоча ад МВФ крэдыт у тры мільярды долараў

© Sputnik / Виктор ТолочкоМіністр фінансаў Беларусі Уладзімір Амарын на паседжанні па бюджэту
Міністр фінансаў Беларусі Уладзімір Амарын на паседжанні па бюджэту - Sputnik Беларусь
Падпісацца
Параметры новай праграмы, якую Беларусь разлічвае пачаць з МВФ, у разуменні беларускіх уладаў не змяніліся.

МІНСК, 21 вер — Sputnik. Беларускія ўлады па-ранейшаму разлічваюць на прадастаўленне Міжнародным валютным фондам крэдыту ў памеры трох мільярдаў долараў у якасці фінансавай падтрымкі новай праграмы, заявіў міністр фінансаў Беларусі Уладзімір Амарын.

Лагатып МВФ - Sputnik Беларусь
МВФ чакае ўздыму беларускай эканомікі не раней 2018 года

"Не, параметры праграмы не змяніліся. Гэта па-ранейшаму тры мільярды", — сказаў Амарын у сераду журналістам у Мінску.

Ён адмовіўся ад каментароў пра тое, ці аднавіліся перамовы Беларусі з МВФ па новай праграме, і ці ідуць гэтыя перамовы з экспертамі фонду, якія знаходзяцца зараз у Мінску.

Раней МВФ агучыў прагнозы ў дачыненні да Беларусі. Паводле інфармацыі фонду, рост беларускай эканомікі адновіцца толькі ў 2018 годзе. Інфляцыя ў бягучым годзе складзе 13%, а да 2018 года апусціцца да ўзроўню 10%.

У прагнозе МВФ таксама гаворыцца, што ў ліку асноўных рызык знешнеэканамічнай сферы Беларусі — зніжэнне сусветных коштаў на энэрганосьбіты або збоі ў дамоўленасцях на кошты на нафту і газ з РФ.

Стужка навiн
0