МІНСК, 22 вер — Sputnik. Шматразовы алімпійскі чэмпіён нарвежац Уле-Эйнар Б'ёрндален прыйшоў другім да фінішу ў гонцы з масавым стартам на чэмпіянаце Беларусі па летнім біятлоне, паведамілі Sputnik у Беларускай федэрацыі біятлона. У гэтыя дні ў спарткомплексе "Раўбічы" праходзіць першынства краіны па летнім біятлоне.
У чацвер адбыліся адразу дзве гонкі — мужчынскі і жаночы мас-старты.
Перамогу ў мужчын святкаваў Сяргей Бачарнікаў, другім стаў легендарны Б'ёрндален, трэцім фінішную рысу перасёк Юрый Лядаў.
Дар'я Юркевіч выйграла жаночую гонку. Другой на п'едэстал паднялася Крысціна Ільчанка, трэцяй — Надзея Скардзіна.
У аўторак, 20 верасня, біятланісты спаборнічалі ў спрынце. Муж трохразовай алімпійскай чэмпіёнкі Дар'і Домрачавай таксама фінішаваў другім, саступіўшы пальму першынства Юрыю Лядаву. Раней 42-гадовы Б'ёрндален заявіў, што прабудзе ў Беларусі да таго часу, пакуль не народзіць Домрачава. Чакаецца, што дзіця з'явіцца на свет у кастрычніку.