Фомачкін аб паралімпійцах: мы не называем гэтых хлопцаў інвалідамі

© Sputnik / Виктор ТолочкоАндрэй Фомачкін
Андрэй Фомачкін - Sputnik Беларусь
Падпісацца
Дасягненні беларускіх паралімпійцаў павінны стаць прыкладам для астатніх членаў грамадства, перакананы прадстаўнік Мінспорту.

МІНСК, 22 вер — Sputnik. Паралімпійцы на сваім асабістым прыкладзе паказваюць іншым людзям, што ў жыцці, не зважаючы ні на што, можна быць і карысным грамадству, і абараняць гонар сцяга роднай краіны, заявіў прадстаўнік Міністэрства спорту і турызму Беларусі Андрэй Фомачкін.

Ігар Бокій - Sputnik Беларусь
Самы тытулаваны паралімпіец Гульняў-2016 Ігар Бокій вярнуўся на радзіму

У чацвер дэлегацыя беларускіх паралімпійцаў вярнулася на радзіму з Рыа-дэ-Жанейра, дзе на гэтым тыдні завяршыліся XV летнія Паралімпійскія гульні. Усяго ў скарбонцы беларускай зборнай дзесяць медалёў (восем залатых і два бронзавыя). Акрамя Ігара Бокія, у якога сем узнагарод, чэмпіёнамі Гульняў сталі плывец Уладзімір Ізотаў і Андрэй Праневіч, які перамог у фехтаванні на калясках. Бронзавая ўзнагарода ў кіданні дзіды — у лёгкаатлета-паралімпійца Аляксандра Трыпуця.

"Вельмі хацелася б, каб СМІ больш надавалі ўвагі гэтым людзям. Гэта будзе карысна не толькі ім. Мы ніколі не называем іх інвалідамі, у гэтых людзей проста менш магчымасцяў, але жадання больш, чым у нас з вамі", — сказаў Фомачкін у гутарцы з карэспандэнтам Sputnik.

Паводле слоў суразмоўцы агенцтва, у Беларусі 500 тысяч чалавек, якія належаць да катэгорыі інвалідаў.

"І яны не павінны быць адарваныя ад грамадства. І вось нашы хлопцы, займаючыся спортам, пераадольваючы сябе, паказваюць прыклад", — сказаў Фомачкін.

Беларус вынес сцяг РФ на знак падтрымкі спартоўцаў - Sputnik Беларусь
Лукашэнка: сцяг РФ на Паралімпіядзе – пратэст супраць несправядлівасці

Ён выказаў шкадаванне, што сучасная моладзь губіць сваё здароўе, ужываючы алкаголь і наркотыкі.

"Людзі не шануюць сваё здароўе і тое, што ім дало жыццё. А вось яны, прыкаваныя да калясцы, пераадольваюць перашкоды. Няхай бачаць іншыя, як можна ў жыцці адаптавацца і не проста быць карысным грамадству, але яшчэ і гонар сцяга краіны абараняць", — працягнуў Фомачкін.

Суразмоўца Sputnik выказаў надзею, што пасля такіх перамог "у краіне безбар'ернае асяроддзе будзе створан не паводле фармальных прыкмет".

"Гэта ўсё павінна быць у рамках выхавання, ісці ад сэрца. У нас шмат невыхаваных людзей у гэтым плане", — сказаў на заканчэнне Фомачкін.

Беларусы ўвайшлі ў гісторыю Паралімпіяды не толькі сваімі дасягненнямі, але і сяброўскім учынкам у дачыненні да дыскваліфікаваных расіян. Прадстаўнік Мінспорту Андрэй Фомачкін вырашыў пранесці расійскі сцяг на цырымоніі адкрыцця Паралімпійскіх гульняў у знак падтрымкі расійскіх спартоўцаў, яму ўдалося прайсці каля чвэрці круга па стадыёне "Маракана" на цырымоніі адкрыцця, перш чым сцяг быў канфіскаваны.

Пасля IPC ануляваў акрэдытацыю Фомачкіна. Прэс-сакратар прэзідэнта РФ Дзмітрый Пяскоў выказаў захапленне ўчынкам Фомачкіна, заявіўшы, што Масква "высока цэніць такую праяву салідарнасці з нашымі паралімпійцамі, якія цалкам незаслужана і несправядліва былі пазбаўленыя магчымасці выступаць на Паралімпіядзе".

Стужка навiн
0