Фотафакт: за 100 дзён да Новага года ў ЦУМе адкрыўся навагодні кірмаш

© Sputnik / Виктор ТолочкоУ ЦУМе адкрыўся навагодні кірмаш
У ЦУМе адкрыўся навагодні кірмаш - Sputnik Беларусь
Падпісацца
Сталічны гандаль прапануе загадзя падрыхтавацца да святкавання Новага года і пачаў гандаль святочнай атрыбутыкай за 100 дзён да яго пачатку.

МІНСК, 23 вер — Sputnik. Сёння ў Мінску адкрыўся першы навагодні кірмаш. Сталічны ЦУМ вырашыў быць адной з першых крам, дзе ўжо можна купіць сувеніры і навагоднія ўпрыгажэнні.

Анастасія Прымака - Sputnik Беларусь
Радыё
З надыходзячым: у ЦУМе адкрыўся навагодні кірмаш

"Гандаль усё пачынае планаваць яшчэ ўлетку. І ўвосень, калі ідуць дажджы — самы час пачаць ствараць святочны настрой", — распавяла ў эфіры радыё Sputnik Беларусь прэс-сакратар галоўнага ўпраўлення спажывецкага рынку Мінгарвыканкама Анастасія Прымака.

На навагоднім кірмашы можна купіць не толькі традыцыйныя сувеніры і ўпрыгажэнні, але і штучныя елкі, прычым як звыклыя зялёныя, так і самых нечаканых колераў, напрыклад, фіялетавага ці белага.

© Sputnik / Виктор ТолочкоНавагодні кірмаш у ЦУМе пачаў працу ў верасні
Новогодний базар в ЦУМе начал работу в сентябре - Sputnik Беларусь
Навагодні кірмаш у ЦУМе пачаў працу ў верасні

Што ж тычыцца ёлачных цацак, то летась асаблівай папулярнасцю карысталіся шкляныя шары з беларускім арнаментам і ўсялякія незвычайныя рэчы, напрыклад тэкстыльныя або керамічныя ўпрыгажэнні. Якія ўпрыгажэнні будуць у цане сёлета — пакажа час, якога да Новага года яшчэ дастаткова.

Сацсетка адрэагавала на гандлёвае ноу-хау з гумарам: "Гэтая такая новая беларуская традыцыя — спачатку святкаваць 100 дзён да Новага года, потым — два тыдні Новага года і 40 дзён — пасля".

© Sputnik / Виктор ТолочкоДзяўчыне-ледзяшу крыху гарачавата пасярод восені
Девушке-сосульке немного жарко в средине осени - Sputnik Беларусь
Дзяўчыне-ледзяшу крыху гарачавата пасярод восені

Многія карыстальнікі прызнаваліся, што былі шчыра шакаваныя, убачыўшы пасярод восені ў краме Дзеда Мароза. Але не зважаючы на ўсё гэта, навагодні кірмаш ужо не пустуе — пакупнікі не без цікавасці разглядаюць навагоднія навінкі, праўда, пакуль, у асноўным, толькі прыцэньваюцца.

Стужка навiн
0