МІНСК, 28 вер — Sputnik. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка ад імя беларускага народа і сябе асабіста выказаў спачуванні ў сувязі са смерцю былога прэзідэнта Ізраіля Шымона Перэса цяперашняму прэзідэнту краіны Рэувэну Рыўліну, народу гэтай краіны і родным і блізкім нябожчыка.
"З глыбокім смуткам і болем успрынялі ў Рэспубліцы Беларусь паведамленне пра смерць Шымона Перэса — знакамітага палітычнага дзеяча, лаўрэата Нобелеўскай прэміі міру, аднаго з сусветна вядомых прадстаўнікоў пакалення заснавальнікаў Ізраіля, якія нарадзіліся на беларускай зямлі. Добрая памяць пра яго застанецца з намі назаўсёды", — гаворыцца ў спачуванні.
Дзявяты прэзідэнт Ізраіля Шымон Перэс памёр 28 верасня ва ўзросце 93 гадоў, не акрыяўшы ад інсульту, які ён перанёс два тыдні таму.