МІНСК, 28 вер — Sputnik. На вечары памяці народнага паэта, які адбудзецца 4 кастрычніка, збяруцца калегі, родныя і блізкія паэта.
Выступяць Анатоль Вярцінскі, Радзім Гарэцкі, Мікола Гіль, Зміцер Дашкевіч, Міхась Скобла, Вячаслаў Рагойша, Барыс Пятровіч, Алесь Пашкевіч.
Праспявае на вершы Ніла Гілевіча Таццяна Грыневіч, паведамляецца на сайце СбП.
У хуткім часе арганізатары абяцаюць яшчэ ўдакладніць праграму.
Адбудзецца вечарына ў музеі Максіма Багдановіча (вул. Багдановіча, 7а).
Пачатак у 18.30. Уваход вольны.