Першая гасцініца для сваякоў анкахворых з'явіцца ў Беларусі

© Sputnik / Игорь Руссак / Перайсці ў медыябанкУ аддзяленні бальніцы
У аддзяленні бальніцы - Sputnik Беларусь
Падпісацца
Гасцініца для сваякоў анкахворых з'явіцца ў пасёлку Лясны пад Мінскам, спыніцца ў ёй змогуць і тыя пацыенты, якія прыязджаюць у РНПЦ анкалогіі і медрадыялогіі на абследаванне.

МІНСК, 28 вер — Sputnik. Першая ў рэспубліцы гасцініца для пацыентаў і іх сваякоў з'явіцца на базе РНПЦ анкалогіі і медыцынскай радыялогіі імя М. М. Аляксандрава.

Новае даследванне беларускіх дактароў - Sputnik Беларусь
Нацыянальныя асаблівасці рака: ад Полацкага княства да сучаснасці

РНПЦ анкалогіі і медыцынскай радыялогіі — адна з вядучых у Беларусі медыцынскіх устаноў. Штогод на базе цэнтра лячэнне атрымліваюць 19 тысяч пацыентаў.

Кіраўніцтва РНПЦ плануе стварыць на базе цэнтра гасцініцу для пацыентаў і іх сваякоў. Паводле слоў прадстаўнікоў РНПЦ і Міністэрства аховы здароўя, зараз вядуцца праектныя працы. Плануецца, што гасцініца стане першай установай падобнага роду на тэрыторыі краіны. Практыка будаўніцтва гатэляў пры буйных анкацэнтрах шырока распаўсюджаная ў свеце. У Ізраілі, ЗША, Германіі і Францыі сваякі і знаёмыя хворых маюць магчымасць жыць побач з імі падчас лячэння або прыязджаць наведваць з іншых гарадоў.

РНПЦ анкалогіі і медыцынскай радыялогіі імя М. М. Аляксандрава размешчаны ў пасёлку Лясны, недалёка ад Бараўлян. У цэнтры лечацца пацыенты не толькі з Мінска і Мінскай вобласці, але і з іншых гарадоў Беларусі. Нярэдка праблема размяшчэння сваякоў хворых, якія маюць патрэбу ў даглядзе, або пацыентаў, якія прыбылі на абследаванне, паўстае востра — у Бараўлянах няма гасцініцы, як і ў мінскім раёне Зялёны луг, непадалёк ад якога знаходзіцца РНПЦ.

Стужка навiн
0