МінЖКГ удакладніла пералік работ, што выконваюцца за кошт дзяржавы

© Flickr / James MorrisТэчкі з дакументамі
Тэчкі з дакументамі - Sputnik Беларусь
Падпісацца
За кошт дзяржаўнага бюджэту цяпер будуць інвентарызаваць месца пахавання і плавіць снег.

МІНСК, 30 вер — Sputnik. Пералік работ па ўтрыманні аб'ектаў, якія ажыццяўляюцца за кошт бюджэтных сродкаў, удакладніла Міністэрства жыллёва-камунальнай гаспадаркі сваёй пастановай №22.

Качкі - Sputnik Беларусь
ЖКГ: праект указа аб падатку на ўтрыманне тэрыторый яшчэ дапрацоўваюць

Прынятыя 1 верасня дапаўненні ў дадатак да пастановы МінЖКГ ад 20 красавiка 2005 года №16 "Аб зацвярджэнні пераліку работ па ўтрыманні аб'ектаў добраўпарадкавання населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь, якія ажыццяўляюцца за кошт бюджэтных сродкаў" былі апублікаваныя ў пятніцу на Нацыянальным прававым інтэрнэт-партале.

Так, пералік ажыццяўляемых за дзяржаўны кошт работ дапоўніўся плаўленнем снегу і снежна-ледзяных утварэнняў і ўтрыманнем снегасплаўных пунктаў.

Змяніўся спіс прадпрыемстваў па добраўпарадкаванні могілак. Так, замест слоў "бягучы рамонт тэрыторый" чыноўнікі выкарыстоўвалі больш ёмістае "добраўпарадкаванне". Таксама замест усіх сцен смутку, скляпоў, крэматорыяў, воінскіх брацкіх і адзіночных пахаванняў, а таксама пахаванняў ахвяр войнаў і масавых рэпрэсій у пералік увойдуць "асобныя магілы, калумбарыі", а таксама месцы ў калумбарыi.

Папоўніўся спіс і інвентарызацыяй месцаў пахавання, а таксама ўтрыманнем i рамонтам крэматорыяў.

Пастанова ўступае ў сілу з дня апублікавання — гэта значыць з 30 верасня 2016 года.

Стужка навiн
0