МІНСК, 3 кас — Sputnik. Уладальнікі сёлетняй Нобелеўскай прэміі будуць абвешчаныя на гэтым тыдні ў Стакгольме і Осла, паведамілі ў прэс-службе фонду Альфрэда Нобеля.
Так званы нобелеўскі тыдзень стартуе ў 115-ы раз. Заснавана прэмія па завяшчанні вядомага шведскага фізіка Нобеля і ўручаецца ў некалькіх катэгорыях. Памер прэміі складае восем мільёнаў швецкіх крон (932 тысячы долараў — Sputnik), акрамя грошай уладальнікі атрымліваюць сусветнае прызнанне.
Прэміяльны каляндар — 2016
Ужо ў панядзелак 3 кастрычніка пры Каралінскім медыцынскім інстытуце ў Стакгольме назавуць імёны ўладальнікаў прэміі ў галіне фізіялогіі і медыцыны. У аўторак Каралеўская шведская акадэмія навук назаве прызёра ў галіне фізікі, у сераду — па хіміі. Імя Нобелеўскага лаўрэата па літаратуры павінны былі назваць у гэты чацвер, аднак Шведская акадэмія перанесла абвяшчэнне лаўрэата на 13 кастрычніка, спаслаўшыся на "традыцыі і правілы". Сярод галоўных фаварытаў на "Нобелеўскую прэмію" па літаратуры — Харукі Муракамі і Філіп Рот. Летась прэмію атрымала беларуска Святлана Алексіевіч.
Грэкі і прэмія Дзяржбанка
Імя ўладальніка прэміі міру назавуць у пятніцу 7 кастрычніка — самым відавочным прэтэндэнтам на яе лічаць жыхароў грэцкіх выспаў, якія дапамагалі ратавацца бежанцам з Сірыі.
Лепшых даследчыкаў у галіне эканомікі назавуць 10 кастрычніка. Прэмію заснавалі пазней астатніх — у 1968 годзе. Уручаецца яна не па завяшчанні Нобеля, а па волі шведскага Дзяржбанка.
Цырымонія ўручэння прэміі адбудзецца ў Стакгольме і Осла 10 снежня — у дзень смерці Альфрэда Нобеля.