У пошуках зелянушкі: колькі птушак можна "злавіць" за пяць гадзін

© Sputnik / Марина СеребряковаФотабёрдзеры на "паляванні"
Фотабёрдзеры на паляванні - Sputnik Беларусь
Падпісацца
Мінчане, якія вырашылі правесці сонечны нядзельны дзень на беразе Цнянскага вадасховішча, сталі сведкамі незвычайнага відовішча: дзясяткі людзей рознага ўзросту з біноклямі і фотаапаратамі лазілі па зарасніках, прамаўляючы пры гэтым загадкавыя словы: "зелянушкі", "ястраб-перапёлачнік", "чубатая чарнець".

МІНСК, 3 кас — Sputnik. Прыкладна так выглядаў з боку чэмпіянат Беларусі па фотабёрдынгу, які ў рамках восеньскіх дзён назірання за птушкамі ўжо ў пяты раз праводзіла грамадская арганізацыя "Ахова птушак Бацькаўшчыны".

Марына Серабракова - Sputnik Беларусь
Бёрдвотчынг: на стыку навукі, мастацтва і спорту

У ім узялі ўдзел каля 70 чалавек з усёй Беларусі. Іх задача палягала ў тым, каб за 5 гадзін на абмежаванай тэрыторыі зняць як мага больш птушак, а потым яшчэ і правільна вызначыць, да якога віду яны належаць (за гэта налічваюцца дадатковыя балы). Таксама арганізатары абяцалі вызначыць пераможцаў у некалькіх дадатковых намінацыях, уключаючы лепшае фота.

© Sputnik / Марина СеребряковаЗбор удзельнікаў на старце чэмпіянату, тут адбываецца рэгістрацыя і ўводны інструктаж
Сбор участников на старте чемпионата, здесь проходит регистрация и вводный инструктаж - Sputnik Беларусь
Збор удзельнікаў на старце чэмпіянату, тут адбываецца рэгістрацыя і ўводны інструктаж

Фотабёрдынг — папулярнае на Захадзе захапленне, якое ў Беларусі толькі набірае папулярнасць. З кожным годам колькасць удзельнікаў чэмпіянату павялічваецца. У кожнага з іх свая нагода для ўдзелу: адны імкнуцца да перамогі, іншыя проста любяць птушак або хочуць правесці выходны дзень на свежым паветры, а заадно паспрабаваць свае сілы.

Аднак азарт спаборніцтваў немінуча захоплівае ўсіх. Бо дзеля таго, каб сфатаграфаваць птушку, трэба не толькі ведаць яе звычкі і голас — без шанцавання тут не абысціся. Часта бывае так, што самыя дасведчаныя ўдзельнікі могуць знайсці якую-небудзь рэдкасць, якую ніхто не чакае сустрэць сярод вялізнага горада, але пры гэтым упусціць звычайны від, а разам з ім — і першае месца.

© Sputnik / Марина СеребряковаНа фінішы ўдзельнікаў чакаў пікнік і памятныя падарункі
На финише участников ждал пикник и памятные подарки - Sputnik Беларусь
На фінішы ўдзельнікаў чакаў пікнік і памятныя падарункі

Спаборніцтвы скончыліся, пераможцы і прызёры мінулага чэмпіянату, які ў канцы мая прымаў Брэст, атрымалі свае ўзнагароды.

Ужо другі год запар 1 месца займае Валерый Кавалёнак, які "злавіў" 59 відаў — яму ўдалося зрабіць кадры такіх рэдкіх відаў, як івалга, рагатуха і круцігалоўка. На 2 месцы апынуўся Дзяніс Змачынскі з 58 відамі. "Бронза" дасталася Максіму Каласкову за 52 віды птушак. Нікому апроч Максіма не сустрэліся вялікі вераценнік, зёльнік, сачавіца і чарнагаловых чакан.

© Sputnik / Марина СеребряковаУзнагароджанне прызёраў мінулага чэмпіяната, які адбыўся мінулай вясной у Брэсце
Награждение призеров прошлого чемпионата, который проходил этой весной в Бресте - Sputnik Беларусь
Узнагароджанне прызёраў мінулага чэмпіяната, які адбыўся мінулай вясной у Брэсце

Пара журы зноў пачынаць сваю працу, а ўдзельнікам — чакаць, калі будуць абвешчаныя дата і месца правядзення новага чэмпiянату, не забываючы пры гэтым, што птушкі ўвесь год працягваюць радаваць нас сваёй прысутнасцю.

Стужка навiн
0