Фота

Бёрдвотчынг: на стыку навукі, мастацтва і спорту

© SputnikМарына Серабракова
Марына Серабракова - Sputnik Беларусь
Падпісацца
Навошта людзі з біноклямі блукаюць па парках і лясах і што такое фотабёрдзінг, расказвае фатограф.

Марына Серабракова, Sputnik.

Любы, хто ведае англійскую мову, без цяжкасці перакладзе незнаёмае слова "бёрдвотчынг" і, напэўна, адразу ж задасца пытаннем: "А навошта наогул назіраць за птушкамі?". Можна было б спаслацца на існаванне цэлай навукі пад назвай арнітолагія, якая акурат гэтым і займаецца. Аднак, мабыць, варта зайсці з іншага боку: бёрдвотчынг не больш дзіўны занятак, чым, напрыклад, калекцыянаванне марак або спартыўная рыбалка.

Сініцы - Sputnik Беларусь
Фотабёрдзеры збяруцца на Цнянцы 2 кастрычніка

Абодва папулярных хобі я прывяла ў якасці прыкладу не выпадкова, паколькі ў тых, хто марнуе свой вольны час на назіранне за птушкамі, падобныя нагоды займацца гэтай на першы погляд бессэнсоўнай справай. Бо сярод іх ёсць віды, сустрэць якія складана ці вельмі складана. У выніку ў большасці бёрдвотчэраў даволі хутка прачынаецца сапраўдны паляўнічы азарт: знайсці, убачыць… і сфатаграфаваць.

© Sputnik / Марина СеребряковаВераб"і
Воробей домовой (самка) кормит подрастающего птенца - Sputnik Беларусь
Вераб"і

Ці варта здзіўляцца, што яны пачынаюць весці спіс відаў, якія сустракаюцца на тэрыторыі пэўнай краіны ці нават у свеце. Чым ён даўжэйшы і чым больш там рэдкасцяў, тым шырэй вядомасць у вузкіх колах. І гэта не метафара, паколькі ў Беларусі бёрдвотчынгам захапляюцца не больш за 100 чалавек, тады як у еўрапейскіх краінах з супастаўнай колькасцю насельніцтва (напрыклад, у Швецыі) іх лік ідзе на дзясяткі тысяч.

Берасцянка - Sputnik Беларусь
Фота
Чаму пазяхае сава і куды бяжыць пліска – птушкі Беларусі

Чаму так атрымліваецца? Напэўна, адбіваецца рознае стаўленне да прыроды, якую — што ўжо хаваць — большасць беларусаў да гэтага часу ўспрымаюць больш як крыніцу рэсурсаў (грыбоў, ягад, венікаў для лазні — непатрэбнае закрэсліць) або, у лепшым выпадку, як месца для падрыхтоўкі і наступнага паглынання шашлыкоў. Але ж менавіта з тых, хто гатовы марнаваць час на тое, каб проста любавацца прыродай, часта атрымліваюцца бёрдвотчэры. Бо назіранне за птушкамі — добрая нагода лішні раз выбрацца з дому і наведаць тыя месцы, да якіх турысты звычайна не дабіраюцца. Каб сустрэць рэдкія віды, бёрдвотчэры пачынаюць вывучаць галасы птушак, іх звычкі і часцяком не саступаюць у ведах навукоўцам, якія спецыялізуюцца ў нейкай вузкай галіне. Дадзеныя, сабраныя бёрдвотчэрамі, дапамагаюць развівацца арніталогіі. На жаль, чалавек з біноклем або глядзельнай трубой пакуль не стаў для Беларусі звыклай часткай пейзажу. У выніку яго часта прымаюць за кагосьці накшталт гарадскога вар'ята, а то і за шпіёна (бывалі і такія выпадкі).

© Sputnik / Марина СеребряковаЧорны воран
Грач - Sputnik Беларусь
Чорны воран

Яшчэ адна прычына займацца бёрдвотчынгам – для мяне самая важкая – палягае ў тым, што птушкі вельмі прыгожыя, у кожнай з іх ёсць індывідуальнасць. Каб пераканацца ў гэтым, дастаткова прыгледзецца да сініц, якія прылятаюць зімой на кармушку. Між тым птушкі могуць прапанаваць і куды больш уражлівае відовішча. Дастаткова раз убачыць, як такуюць глушцы, ці як мільённая зграя шпакоў здзяйсняе ў паветры вельмі складаныя манеўры, рухаючыся, нібы адзіны жывы арганізм.

Не дзіўна, што фатаграфаванне птушак стала на Захадзе адным з модных хобі, дзякуючы якому шэрагі бёрдвотчэраў пастаянна папаўняюцца. Нават калі ў арнітолага-аматара няма творчых амбіцый, фотаапарат разам з біноклем з'яўляецца адным з яго асноўных "прылад працы", паколькі сустрэчы з рэдкімі відамі, як правіла, патрабуюць дакументальнага пацверджання.

Буслы - Sputnik Беларусь
Беларусь стала другой краінай свету па назіранні за птушкамі

У нашай краіне таксама праводзяцца спаборніцтвы па так званаму фотабёрдынгу, падчас якіх за абмежаваны прамежак часу трэба зняць і правільна вызначыць максімальную колькасць відаў. Узнагароджваецца і аўтар лепшага фатаздымка. Усё ж сапраўднай "гадзінай ісціны" для беларускіх бёрдвотчэраў з'яўляецца першая субота верасня, калі праходзіць Чэмпіянат па спартыўнай арніталогіі, які арганізуецца АПБ. Гэты марафон пачынаецца на досвітку і працягваецца 12 гадзін. Перамагае каманда, якая за гэты час зможа зрокава або на слых вызначыць больш відаў. Аднак не ўсё так проста: бяскрыўдныя, здавалася б, спаборніцтвы нярэдка ператвараюцца ў мнагабор'е, падчас якога трофі-ралі плаўна перацякае ў бег з перашкодамі і штурханнем аўтамабіля, які захрас пасярод раскіслага поля, а калі не пашанцуе, то і ў заплыў на кароткую дыстанцыю. Так што добрая фізічная падрыхтоўка сапраўды не пашкодзіць. Бёрдвотчынг універсальны. Кожны можа знайсці ў ім нешта сваё – перш за ўсё, невялікую, а таму вельмі цесную супольнасць людзей, якія падтрымліваюць адзін аднаго ў сваім трохі дзіўным, але такім займальным хобі, якое беларусы толькі пачынаюць для сябе адкрываць.

Стужка навiн
0