МІНСК, 3 кас — Sputnik. Нобелеўскую прэмію па фізіялогіі і медыцыне ў 2016 годзе атрымаў японскі навуковец Ёшыноры Ахсумі, абвясціў у панядзелак камітэт.
Нобелеўскі тыдзень стартаваў 3 кастрычніка: журы прэміі абвесціць лаўрэатаў у галіне фізікі, хіміі, літаратуры, міру і эканомікі. У панядзелак адбылося абвяшчэнне лаўрэата ў галіне фізіялогіі і медыцыны.
На думку Нобелеўскага камітэта, найбольш важныя адкрыцці сёлета здзейсніў фізіёлаг з Японіі Ёшыноры Ахсумі. Ён вывучаў працэсы аўтафагіі — працэсу, пры якім кампаненты клеткі дастаўляюцца ў лізасомы і там дэградуюць.
Таксама аутафагію называюць "самаз'яданнем" і наўпрост звязваюць са старэннем жывых арганізмаў. Мяркуецца, што дэталёвае вывучэнне гэтага працэсу дапаможа перамагчы старасць.
Вывучэнне дадзенай вобласці можа таксама паўплываць і на даследаванні шматлікіх хвароб, у тым ліку і рака.
Уладальнікі Нобелеўскай прэміі атрымліваюць памятны медаль і грашовы прыз у восем мільёнаў швецкіх крон (больш за 900 тысяч долараў ЗША па курсе).