Фота

"Заходні рубеж": дакараўскія МАЗы і гонкі па бездарожжы

Падпісацца
Самыя хуткія гоншчыкі з усёй Беларусі прыехалі ў Гродна, каб выпрабаваць адну з самых складаных трас. 1 і 2 кастрычніка ў прыгранічных лясах ля Гожскага палігона праходзіў ралі-рэйд Баха "Заходні рубеж". Глядзіце ў фотастужцы Sputnik самыя яркія моманты гонкі.

У Гродзенскім раёне 1-2 кастрычніка прайшоў фінальны, трэці этап чэмпіянату Беларусі па ралі-рэйдам Баха "Заходні рубеж". Удзел у гонцы ўзялі каля 20 экіпажаў з усёй краіны. Галоўная асаблівасць гэтай гонкі — на яе прыехалі тры экіпажы каманды "МАЗ-СПОРТаўта". Менавіта гэтыя машыны ўдзельнічалі ў сусветных ралі-марафонах "Дакар" і "Шаўковы шлях". Гонкі з іх удзелам — адны з самых відовішчных.

"У МАЗаў добрая тэхнічная падрыхтоўка, добры досвед. Яны хутчэй праходзяць гонкі па бездаражы і задаюць высокую планку астатнім удзельнікам. Нашы спартсмены паказваюць добры вынік. Напрыклад, адставанне ад экіпажа МАЗ — усяго пару хвілін", — распавёў адзін з арганізатараў ралі-рэйду Андрэй Шэстапалаў у канцы першага дня спаборніцтваў.

Гонкі праходзілі ў дзвюх катэгорыях — "Спорт", у якой удзельнічалі прафесіяналы на спецыяльна падрыхтаваных машынах, і "Рэйд" — для тых, хто ездзіў на неспартыўных машынах.

Як адзначыў Шэстапалаў, траса пад Гродна вельмі складаная. Яна праходзіць уздоўж Гожскага палігона і часткова чапляе яго мяжы. У некаторых месцах тут праязджала гусенічная ваенная тэхніка і разрыла дарогі проста да непазнавальнага стану.

Удзельнікі спаборніцтваў загадзя не даследавалі трасу. Для іх арганізатары падрыхтавалі дарожную кнігу, у якой прапісаны маршрут і ўсе больш-менш небяспечныя месцы — ямы, трампліны, канавы. Азначана ступень іх складанасці.

Кожнаму экіпажу трэба было праехаць трасу даўжынёй 34 кіламетры. Удзельнікі катэгорыі "Спорт", у тым ліку і МАЗы, праходзілі яе на хуткасць. Удзельнікі катэгорыі "Рэйд" у сярэднім павінны былі ехаць не хутчэй, чым 80 км/г. Для іх трасу падзялілі на наколькі ўчасткаў, давёўшы час, за які яны павінны прайсці кожны з іх.

© Sputnik / Антон Климко Экіпаж МАЗа на старце. Вага каля 10 тон, расход – 110 літраў дызеля на 100 км. У бак змяшчаецца больш за 800 літраў паліва.
Ралі Баха у Гродна - Sputnik Беларусь
1/20
Экіпаж МАЗа на старце. Вага каля 10 тон, расход – 110 літраў дызеля на 100 км. У бак змяшчаецца больш за 800 літраў паліва.
© Sputnik / Антон КлимкоШматтонны МАЗ можа лёгка гнаць па бездаражы на хуткасці да 140 км/г.
Ралі Баха у Гродна - Sputnik Беларусь
2/20
Шматтонны МАЗ можа лёгка гнаць па бездаражы на хуткасці да 140 км/г.
© Sputnik / Антон КлимкоГэтыя гіганты ўдзельнічалі ў ралі "Дакар" і "Шаўковы шлях". Бездараж у лясах пад Гродна яны даследавалі ўпершыню і зрабілі гонку вельмі відовішчнай.
Ралі Баха у Гродна - Sputnik Беларусь
3/20
Гэтыя гіганты ўдзельнічалі ў ралі "Дакар" і "Шаўковы шлях". Бездараж у лясах пад Гродна яны даследавалі ўпершыню і зрабілі гонку вельмі відовішчнай.
© Sputnik / Антон КлимкоПакуль гоншчыкі-аматары рыхтавалі мангалы і адпачывалі ў альтанках, каманда МАЗа працавала, не складаючы рук.
Ралі Баха у Гродна - Sputnik Беларусь
4/20
Пакуль гоншчыкі-аматары рыхтавалі мангалы і адпачывалі ў альтанках, каманда МАЗа працавала, не складаючы рук.
© Sputnik / Антон КлимкоКаманда "МАЗ-СПОРТаўта" пасля першага дня спаборніцтваў. Машыну трэба прапыласосіць, памыць, праверыць і падкруціць усе гайкі...
Ралі Баха у Гродна - Sputnik Беларусь
5/20
Каманда "МАЗ-СПОРТаўта" пасля першага дня спаборніцтваў. Машыну трэба прапыласосіць, памыць, праверыць і падкруціць усе гайкі...
© Sputnik / Антон КлимкоТак выглядае кабіна МАЗа знутры. Тут тры месцы – для вадзіцеля, штурмана і інжынера.
Ралі Баха у Гродна - Sputnik Беларусь
6/20
Так выглядае кабіна МАЗа знутры. Тут тры месцы – для вадзіцеля, штурмана і інжынера.
© Sputnik / Антон КлимкоСярод удзельнікаў было даволі шмат жанчын. Праўда, не за рулём, а ў якасці штурмана.
Ралі Баха у Гродна - Sputnik Беларусь
7/20
Сярод удзельнікаў было даволі шмат жанчын. Праўда, не за рулём, а ў якасці штурмана.
© Sputnik / Антон КлимкоАдзіны жаночы экіпаж на старэнькім Nissan не саступаў мужчынам. Адзін з заўзятараў жартам або ўсур'ёз прапанаваў у дапамогу гоншчыцам сабраць грошай на новае аўто.
Ралі Баха у Гродна - Sputnik Беларусь
8/20
Адзіны жаночы экіпаж на старэнькім Nissan не саступаў мужчынам. Адзін з заўзятараў жартам або ўсур'ёз прапанаваў у дапамогу гоншчыцам сабраць грошай на новае аўто.
© Sputnik / Антон КлимкоМартысюк Святлана (злева) і Даніленка Вольга ў першы дзень спаборніцтваў паспяхова праехалі трасу. Потым матор машыны перагрэўся, "жалезнага каня" адбуксіравалі на базу рамантаваць.
Ралі Баха у Гродна - Sputnik Беларусь
9/20
Мартысюк Святлана (злева) і Даніленка Вольга ў першы дзень спаборніцтваў паспяхова праехалі трасу. Потым матор машыны перагрэўся, "жалезнага каня" адбуксіравалі на базу рамантаваць.
© Sputnik / Антон КлимкоАдзіны жаночы экіпаж карыстаўся навігатарам. Дзеля выгоды смартфон прывязалі да калена. Вынаходлівасць дам ацанілі арганізатары спаборніцтваў.
Ралі Баха у Гродна - Sputnik Беларусь
10/20
Адзіны жаночы экіпаж карыстаўся навігатарам. Дзеля выгоды смартфон прывязалі да калена. Вынаходлівасць дам ацанілі арганізатары спаборніцтваў.
© Sputnik / Антон КлимкоАдзін з удзельнікаў катэгорыі "Спорт" на старце. Арганізатары кажуць, што гоншчыкі на спартовых машынах па хуткасці праходжання трасы не саступалі МАЗам. Часам розніца складала ўсяго некалькі хвілін.
Ралі Баха у Гродна - Sputnik Беларусь
11/20
Адзін з удзельнікаў катэгорыі "Спорт" на старце. Арганізатары кажуць, што гоншчыкі на спартовых машынах па хуткасці праходжання трасы не саступалі МАЗам. Часам розніца складала ўсяго некалькі хвілін.
© Sputnik / Антон КлимкоНа фінішы і на старце было не вельмі шмат назіральнікаў. Гэта адны з нешматлікіх аматараў гонак.
Ралі Баха у Гродна - Sputnik Беларусь
12/20
На фінішы і на старце было не вельмі шмат назіральнікаў. Гэта адны з нешматлікіх аматараў гонак.
© Sputnik / Антон КлимкоЗа секунды перад фінішам. Часам на такую вузкую дарогу насустрач гоншчыкам, якія несліся на велізарнай хуткасці, спрабавалі выехаць звычайныя машыны.
Ралі Баха у Гродна - Sputnik Беларусь
13/20
За секунды перад фінішам. Часам на такую вузкую дарогу насустрач гоншчыкам, якія несліся на велізарнай хуткасці, спрабавалі выехаць звычайныя машыны.
© Sputnik / Антон КлимкоНекаторыя спартыўныя машыны былі з адкрытым кузавам. Галоўнае адрозненне прафесійных ад аматарскіх аўто – гэта каркас бяспекі, выкананы з металічных труб. Ён павінен аберагаць жыццё гоншчыка, калі машына на вялікай хуткасці патрапіць у аварыю.
Ралі Баха у Гродна - Sputnik Беларусь
14/20
Некаторыя спартыўныя машыны былі з адкрытым кузавам. Галоўнае адрозненне прафесійных ад аматарскіх аўто – гэта каркас бяспекі, выкананы з металічных труб. Ён павінен аберагаць жыццё гоншчыка, калі машына на вялікай хуткасці патрапіць у аварыю.
© Sputnik / Антон КлимкоАрганізатары спаборніцтваў разглядаюць трасу. У некаторых месцах яна закранае мяжы Гожскага палігона, дарогі ў тых месцах разбітыя гусенічнай ваеннай тэхнікай і малапрыдатныя для язды на звычайных машынах. Спартсменам выпрабаваць такую бездараж – сапраўднае задавальненне.
Ралі Баха у Гродна - Sputnik Беларусь
15/20
Арганізатары спаборніцтваў разглядаюць трасу. У некаторых месцах яна закранае мяжы Гожскага палігона, дарогі ў тых месцах разбітыя гусенічнай ваеннай тэхнікай і малапрыдатныя для язды на звычайных машынах. Спартсменам выпрабаваць такую бездараж – сапраўднае задавальненне.
© Sputnik / Антон КлимкоАдзін з арганізатараў ралі-рэйду, кіраўнік гонкі Андрэй Шэстапалаў.
Ралі Баха у Гродна - Sputnik Беларусь
16/20
Адзін з арганізатараў ралі-рэйду, кіраўнік гонкі Андрэй Шэстапалаў.
© Sputnik / Антон КлимкоЖоўты ліст – гэта кантрольная карта, у якой суддзі робяць адзнакі пра час праходжання трасы.
Ралі Баха у Гродна - Sputnik Беларусь
17/20
Жоўты ліст – гэта кантрольная карта, у якой суддзі робяць адзнакі пра час праходжання трасы.
© Sputnik / Антон КлимкоСпартыўныя машыны ў гэты дзень, мабыць, здзівілі або спалохалі не аднаго грыбніка, якія часам ігнаравалі папярэджанні і просьбы арганізатараў трымацца далей ад трасы.
Ралі Баха у Гродна - Sputnik Беларусь
18/20
Спартыўныя машыны ў гэты дзень, мабыць, здзівілі або спалохалі не аднаго грыбніка, якія часам ігнаравалі папярэджанні і просьбы арганізатараў трымацца далей ад трасы.
© Sputnik / Антон КлимкоПасля гонак удзельнікі на адрэналіне з не меншай хуткасцю імчаліся на базу.
Ралі Баха у Гродна - Sputnik Беларусь
19/20
Пасля гонак удзельнікі на адрэналіне з не меншай хуткасцю імчаліся на базу.
© Sputnik / Антон КлимкоТак выглядала фінішная прамая гонкі. Гоншчыкі ехалі вельмі хутка, а ля знака Stop павінны былі рэзка затармазіць. Камісар па бяспецы гонак Андрэй Бягун сочыць за фінішам удзельнікаў.
Ралі Баха у Гродна - Sputnik Беларусь
20/20
Так выглядала фінішная прамая гонкі. Гоншчыкі ехалі вельмі хутка, а ля знака Stop павінны былі рэзка затармазіць. Камісар па бяспецы гонак Андрэй Бягун сочыць за фінішам удзельнікаў.
Стужка навiн
0