Ацяпленне пачынаюць уключаць і ў Магілёўскай вобласці

Падпісацца
Пакуль пра пачатак ацяпляльнага сезона абвясцілі Віцебскі і Магілёўскі аблвыканкамы, а таксама сталічны гарвыканкам.

МІНСК, 6 кас — Sputnik. Ацяпленне ў жылых дамах Магілёўскай вобласці пачнуць уключаць ужо да канца гэтага тыдня, адпаведная інфармацыя размешчана на сайце абласной адміністрацыі.

Каток мерзне - Sputnik Беларусь
Ацяпленне хутка пачнуць уключаць у Беларусі

Ацяпляльны сезон пачаўся ў сераду ў Віцебскай вобласці і сталіцы з падачы цяпла ў сацыяльныя ўстановы — дзіцячыя садкі, школы і бальніцы. Па прагнозах сіноптыкаў, да канца тыдня пахаладае яшчэ больш, таму павінны наладзіць ацяпленне і ў жылфондзе.

"Да канца тыдня ацяпляльны сезон стартуе ў жыллёвым фондзе, інтэрнатах, гасцініцах і навучальных установах Магілёўскай вобласці", — адзначылі ў Магілёўскім абласным выканкаме. Уключэнне ацяплення на ўсіх аб'ектах займае да пяці дзён. Раней энергетыкі і выканкамы зрабілі справаздачу аб гатоўнасці да асенне-зімовага сезона. Мінскі, Гродзенскі, Віцебскі і Гомельскі аблвыканкамы пакуль не публікавалі інфармацыю пра старт ацяпляльнага сезона, аднак, калі верыць прагнозам надвор'я, ён павінен пачацца з дня на дзень.

Стужка навiн
0