Гідрамет: у пятніцу ўжо будуць першыя замаразкі

© Sputnik / Алексей Куденко / Перайсці ў медыябанкВосеньскія замаразкі
Восеньскія замаразкі - Sputnik Беларусь
Падпісацца
Паводле інфармацыі сіноптыкаў, іней на траве змогуць убачыць жыхары асобных раёнаў Брэсцкай, Гомельскай, Мінскай і Гродзенскай абласцей.

МІНСК, 6 кас — Sputnik. Першыя замаразкі чакаюцца ў шэрагу рэгіёнаў Беларусі ноччу ў пятніцу 7 кастрычніка, паведамілі Sputnik у чацвер у Рэспубліканскім цэнтры па гідраметэаралогіі, кантролі радыёактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя.

Моцны вецер - Sputnik Беларусь
Гідрамет пра надвор'е ў сераду: моцныя дажджы і парывісты вецер

Надвор'е рэзка пагоршылася ў рэспубліцы ў аўторак 4 кастрычніка: на ўсёй тэрыторыі краіны прайшлі моцныя дажджы і пахаладала.

"У ноч на 7 кастрычніка ў асобных раёнах Брэсцкай, Гомельскай, поўдні Мінскай і паўднёвай палове Гродзенскай абласцей чакаюцца слабыя замаразкі да 0..-2°С", — сказалі ў Гідрамеце.

Там таксама паведамілі, што ў сувязі з неспрыяльнымі ўмовамі надвор'я абвешчаны жоўты ўзровень небяспекі. Жоўты ўзровень небяспекі абвяшчаецца, калі ўмовы надвор'я з'яўляюцца патэнцыйна небяспечнымі — магчымыя ападкі, навальніцы, узмацненне парываў ветру, высокія або нізкія тэмпературы і інш. Гэтыя з'явы надвор'я звычайныя для тэрыторыі краіны, але часам могуць уяўляць небяспеку для асобных відаў сацыяльна-эканамічнай дзейнасці.

Стужка навiн
0