Аляксандр Лукашэнка сустрэўся з прынцам Майклам Кентскім

© AP / Sergei ChuzavkovПрынц Майкл Кентскі, архіўнае фота
Прынц Майкл Кентскі, архіўнае фота - Sputnik Беларусь
Падпісацца
Плануецца, што прынц Кентскі ў аўторак падпіша мемарандум з Міністэрствам транспарту і камунікацый Беларусі, а таксама наведае Нацыянальны банк краіны.

МІНСК, 11 кас — Sputnik. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка разлічвае на пашырэнне прысутнасці брытанскага бізнесу і садзейнічанне ў гэтым пытанні прынца Майкла Кентскага.

Член брытанскай каралеўскай сям'і прынц Майкл Кентскі наведвае Беларусь з 10 па 13 кастрычніка. Стрыечны брат каралевы Лізаветы займаецца бізнесам і дабрачыннасцю, а таксама падтрымлівае міжнародныя праграмы па бяспецы дарожнага руху.

Прынц Майкл Кентскі - Sputnik Беларусь
Сваяк Лізаветы II наведае Беларусь на наступным тыдні

"Чакаем ваш бізнэс у Беларусі па любых магчымых пытаннях", — сказаў кіраўнік дзяржавы ў аўторак у Мінску, сустракаючыся з членам брытанскай каралеўскай сям'і прынцам Майклам Кентскім. Пры гэтым беларускі лідэр адзначыў, што ў міждзяржаўных адносінах Беларусі і Вялікабрытаніі непераадольных пытанняў няма.

"Калі быць шчырым, Вялікабрытанія не вельмі цікавілася сітуацыяй у Беларусі і дзейнічала ў фарватэры Бруселя", — адзначыў Лукашэнка.

Ён разлічвае, што прыезд прынца адкрые новую старонку ў адносінах дзвюх краін.

"Бізнесмены атрымаюць характарыстыку пра Беларусь з вашых вуснаў", — канстатаваў прэзідэнт. Ён таксама выказаў надзею на тое, што адносіны з Вялікабрытаніяй будуць развівацца і ў брытанскага бізнесу будзе большы інтарэс да гандлю з Беларуссю. Кіраўнік дзяржавы падкрэсліў, што Беларусь і Вялікабрытанія ўжо супрацоўнічаюць досыць пазітыўна, і ёсць добрая аснова для далейшага развіцця адносін.

"У нас няма абмежаванняў і абавязацельстваў перад іншымі краінамі па абмежаванні гандлю з вамі", — сказаў Лукашэнка.

У дзелавой частцы праграмы візіту прынца Майкла Кентскага — падпісанне мемарандума з Міністэрствам транспарту і камунікацый, наведванне Нацыянальнага банка і Парку высокіх тэхналогій.

Культурная праграма прадугледжвае экскурсіі ў Нацыянальным мастацкім музеі, музеі Вялікай Айчыннай вайны і комплексе Хатынь.

Стужка навiн
0