МІНСК, 12 кас — Sputnik. Міністэрства працы і сацыяльнай абароны Беларусі ўстанавіла разліковыя нормы працоўнага часу на наступны год, адпаведная пастанова ведамства апублікавана ў сераду на Нацыянальным прававым інтэрнэт-партале.
Міністэрства ўсталёўвае разліковую норму штогод у адпаведнасці з артыкулам 124 Працоўнага кодэкса Беларусі.
Прымаецца дадзеная норма працадаўцамі для вызначэння колькасці работнікаў, працягласці працоўнага часу, складання графікаў і кантролю захавання нормаў працягласці працоўнага дня. Норма — гэта той максімум, які можна ў год працаваць.
Для пяцідзённага працоўнага тыдня з выходнымі днямі ў суботу і нядзелю норма ў наступным годзе будзе складаць не больш за 2019 гадзін, а для шасцідзённага працоўнага тыдня з выходным у нядзелю — не больш за 2021 гадзіны.
У параўнанні з гэтым годам норма знізілася (2038 і 2044 гадзін адпаведна — Sputnik), аднак застаецца вышэй, чым была ў 2013 і 2014 гадах.