Рабаў: на гэтым тыдні чакаецца першы снег

© Flickr / Dan ZenКот і сняжынкі
Кот і сняжынкі - Sputnik Беларусь
Падпісацца
Cкандынаўскі антыцыклон прынясе ў Беларусь няўстойлівае халоднае надвор'е, у чацвер чакаецца мокры снег.

МІНСК, 17 каст — Sputnik. Тэмпература паветра ў Беларусі на гэтым тыдні будзе ніжэйшая за кліматычную норму, чакаюцца кароткачасовыя дажджы, мокры снег, паведамілі ў Гідрамеце. "Вялікую частку тыдня надвор'е будзе вызначаць па-ранейшаму скандынаўскі антыцыклон, толькі ў паўднёва-заходніх раёнах адаб'ецца ўплыў атмасферных франтоў, а тэмпературны рэжым застанецца паніжаным на 2-5°С ніжэй за норму", — паведаміў Sputnik у панядзелак начальнік службы гідраметэаралагічных прагнозаў Рэспубліканскага цэнтра па гідраметэаралогіі, кантролі радыёактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя Дзмітрый Рабаў.

Лёд на лужыне - Sputnik Беларусь
Рабаў пра надвор'е на выходных: холад ідзе з поўначы Еўропы, уначы -4°С

Паводле яго слоў, у аўторак будзе пераважна без ападкаў, тэмпература ўначы 0..-6°С, удзень +3..+9°С. У сераду таксама без ападкаў, толькі ў асобных раёнах па паўднёвым захадзе рэспублікі кароткачасовыя дажджы, уначы і раніцай магчымы слабы галалёд. Тэмпература ўначы —4..+3°С, па ўсходзе да —6°С, удзень +3..+9°С градусаў цяпла, распавёў Рабаў.

У чацвер у Беларусі магчымы мокры снег, адзначыў ён.

"20 кастрычніка пераважна без ападкаў, толькі ў асобных раёнах па захадзе рэспублікі кароткачасовыя дажджы, уначы і раніцай магчымы мокры снег, слабы галалёд. Тэмпература ўначы —3..+4°С, па паўночным усходзе да —5°С, днём +2..+9°С градусаў цяпла", — распавёў сіноптык.

У пятніцу — суботу пераважна без ападкаў, толькі ў паўднёва-заходніх раёнах кароткачасовыя дажджы, уначы і раніцай магчымы мокры снег, слабы галалёд. Тэмпература такая ж, як у чацвер, удакладніў Рабаў.

У нядзелю на большай частцы тэрыторыі кароткачасовыя дажджы, уначы і раніцай па паўночным усходзе з мокрым снегам, у асобных раёнах слабы галалёд.

Тэмпература ўначы —3..+4°С, днём +2..+9°С, паведаміў сіноптык.

Стужка навiн
0