МІНСК, 18 кас — Sputnik. Візіт намесніка памочніка дзяржсакратара ЗША па справах Еўропы і Еўразіі Брыджыт Брынк чакаецца ў Мінске 18 кастрычніка, паведамляе сайт Аб'яднанай грамадзянскай партыі.
"Працоўная сустрэча лідэраў АГП з намеснікам памочніка Дзяржсакратара ЗША па справах Еўропы і Еўразіі Брынк запланаваная на 16:30", — паведамілі ў АГП.
У пасольстве ЗША журналістам таксама пацвердзілі, што дадзены візіт адбудзецца, запланаваны сустрэчы прадстаўніка Дзярждэпу з прадстаўнікамі беларускіх уладаў, грамадзянскіх арганізацый. Больш падрабязнай інфармацыі аб праграме наведвання рэспублікі прадстаўніком Дзярждэпартамента пакуль няма.