МІНСК, 19 кас — Sputnik. З 1 ліпеня 2017 года ў Беларусі забараняецца продаж інфармацыйнай прадукцыі без узроставай маркіроўкі, паведамілі Sputnik у прэс-службе беларускага ўрада.
Там растлумачылі, што такое рашэнне замацавана пастановай Савета міністраў Беларусі №828 ад 17 кастрычніка 2016 года. Дакумент уносіць змяненні і дапаўненні ў прынятую ў ліпені 2014 гада пастанову ўрада. У прыватнасці, унесены папраўкі ў правілы продажу асобных відаў тавараў і ажыццяўлення грамадскага харчавання, зацверджаныя гэтай пастановай.
"Інфармацыйная прадукцыя ў выглядзе прадукцыі СМІ, друкаваных выданняў, аўдыёвізуальных твораў, фанаграм, гульняў, у тым ліку гульняў з электронным дысплеем, камп'ютэрных гульняў і праграм на любых відах носьбітаў альбо ў выглядзе інфармацыі, якая распаўсюджваецца з дапамогай культурных мерапрыемстваў, павінна мець прысвоены ва ўстаноўленым парадку знак узроставай катэгорыі", — растлумачылі Sputnik у прэс-службе.
Там удакладнілі, што выключэнне складаюць выпадкі, калі наяўнасць такога знака з'яўляецца неабавязковай у адпаведнасці з заканадаўствам Беларусі.
Забараняецца продаж інфармацыйнай прадукцыі без знака ўзроставай катэгорыі, за выключэннем выпадкаў, калі наяўнасць такога знака з'яўляецца неабавязковай у адпаведнасці з заканадаўчымі актамі.
"Будзе забаронена прадаваць непаўналетнім ва ўзросце да 16 гадоў фільмы, якім прысвоены знак узроставай катэгорыі "16+" ці "18+". Раней у пастанове была прапісана забарона на продаж аўдыёвізуальных твораў з індэксам "**" і "***", — дадалі ў прэс-службе.
Як раней паведамляў Sputnik, закон аб комплексе мер па абароне дзяцей ад шкоднай і небяспечнай інфармацыі быў падпісаны прэзідэнтам 11 мая. У красавіку яго адобрылі спачатку ніжняя, а затым і верхняя палаты парламента. Большасць палажэнняў дакумента ўступаюць у сілу з 1 ліпеня 2017 года. У законе дадзены дакладныя крытэрыі, якая інфармацыя можа нанесці шкоду здароўю і развіццю дзяцей, аказаць негатыўны ўплыў на іх фізічнае, маральнае і духоўнае развіццё.
Вытворцы і распаўсюджвальнікі друкаванай і відэапрадукцыі будуць абавязаны самастойна прысвойваць фільмам, кнігам, і г. д. узроставую катэгорыю, а потым маркіраваць іх адмысловымі знакамі. Усяго прадугледжана пяць катэгорый: "0+", "6+", а таксама "12+", "16+" і "18+".